Дэз-н-рол
Дэз-н-рол (англ.: Death 'n' roll) — тэрмін, які выкарыстоўваецца для апісання дэз-метал-гуртоў, якія ўключаюць элементы панк-рока, хард-рока і рок-н-ролу ў сваю музыку. Гэта ўтварае нейкі асобны стыль, які цяжка прылічыць да іншых падвідаў дэз-металу. Тыповымі прыкладамі з'яўляюцца Entombed, Gorefest (1996-1998), Debauchery, Six Feet Under, 5 Star Grave і Helltrain. Такім чынам дасягаецца эфект «рок-н-рольнага гучання» з звыклымі для дэз-металу эфектамі, такімі як: падвойная бас-бочка, вакал гроўлінг, і спецыфічна настроеныя гітары, з рок-н-рольнымі рыфамі.
Дэз-н-рол | |
---|---|
Вытокі: |
Дэз-метал Хард-рок Блюз-рок |
Месца і час узнікнення: | пач-1990-ых, Скандынавія |
Музычныя інструменты: |
Гітара Бас-гітара Барабаны Вакал |
Папулярнасць: | Малая папулярнасць |