Адкрыць галоўнае меню

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Эстоніі

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Эстоніі (эст.: Suveräänsusdeklaratsioon), афіцыйна Дэкларацыя аб сувэрэнітэце Эстонскай ССР (Deklaratsioon Eesti NSV suveräänsusest) была абвешчаная 16 лістапада 1988 г.[1] ў часе Спяваючай рэвалюцыі. Дэкларацыя абвяшчала суверэнітэт Эстоніі і вяршынства эстонскіх законаў над савецкімі[2]. Эстонскі парламент таксама заявіў правы на прыродныя рэсурсы рэспублікі: зямлю, унутраныя воды, лясы, мінеральныя радовішчы і сродкі прамысловай вытворчасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, дзяржаўныя банкі, транспартную інфраструктуру, камунальную гаспадарку і да т. п. у межах эстонскіх граніцаў[2]. Дзень 16 лістапада адзначаецца ў Эстоніі як «Дзень абвяшчэння суверэнітэту».

Пасля пачатку спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР у Эстоніі 20 жніўня 1991 г. была абвешчаная незалежнасць[3]. 6 верасня 1991 г. СССР прызнаў незалежнасць Эстоніі, і 17 верасня краіна была прынятая ў ААН[4].

Зноскі

  1. Legal reform in post-communist Europe. — Martinus Nijhoff Publishers, 1995. — С. 84. — ISBN 0-7923-3218-0.
  2. 2,0 2,1 Dissolution. — Rowman & Littlefield, 2003. — С. 63. — ISBN 0-7425-2453-1.
  3. Historical Dictionary of Estonia. — Scarecrow Press, 2004. — ISBN 0-8108-4904-6.
  4. Eastern Europe and the Commonwealth of Independent States 1999. — 1999. — С. 333. — ISBN 1-85743-058-1.