Дэлара Бурхарт (ням.: Delara Burkhardt; нар. 3 лістапада 1992Гамбург, Германія) — нямецкі палітык Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, дэпутат Еўрапейскага парламента з 2019 года.[1] Яна з’яўляецца членам камітэта Еўрапейскага парламента па ахове навакольнага асяроддзя, грамадскага здароўя і харчовай бяспецы  (ням.).

Дэлара Бурхарт
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 2 ліпеня 2019
Нараджэнне 3 лістапада 1992(1992-11-03) (31 год)
Партыя
Адукацыя
Сайт delara-burkhardt.eu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У дадатак да даручэнняў камітэта Бурхарт вядзе справы як член міжгрупы Еўрапейскага парламента па правах ЛГБТ  (катал.),[2] міжгрупы Еўрапейскага парламента па морах, рэках, астравах і прыбярэжных зонах[3] і рабочай групы Еўрапейскага парламента па пытаннях адказнага вядзення бізнесу.[4]

Бурхарт вырысла ў камуне Зік  (ням.) зямлі Шлезвіг-Гольштэйн. У 2012—2016 гадах атрымлівала адукацыю ў галіне паліталогіі ў Кільскім універсітэце імя Хрысціяна Альбрэхта.

23 кастрычніка 2020 года ўзяла шэфства над Алегам Мазговым, трэнерам і палітычным вязнем з Беларусі.[5][6] 4 лютага 2021 года ўзяла шэфства над Кацярынай Андрэевай, беларускай журналісткай і палітычнай зняволенай.[7]

Зноскі

  1. Alle Gewählte in alphabetischer Reihenfolge (ням.). Bundeswahlleiter  (ням.). Праверана 2 снежня 2019.
  2. Members Міжгрупа Еўрапейскага парламента па правах ЛГБТ  (катал.).
  3. Members 2019—2024 European Parliament Intergroup on Seas, Rivers, Islands and Coastal Areas.
  4. Members Responsible Business Conduct Working Group.
  5. MPs from Lithuania, Austria and Germany take over godparenthood for Yury Ulasau, Maryna Hlazava and Aleh Mazhou (англ.). Libereco — Partnership for Human Rights (23 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 31 кастрычніка 2021.
  6. Депутатки из Литвы, Германии и Австрии присоединились к кампании солидарности с белорусскими политзаключенными (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна». Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2020. Праверана 31 кастрычніка 2021.
  7. Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak (англ.). Libereco (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.

Спасылкі

правіць