Дэлфцкі тэхнічны ўніверсітэт
Дэлфцкі тэхнічны ўніверсітэт (нідэрл.: Technische Universiteit Delft) у Дэлфце, Нідэрланды — найстарэйшы (заснаваны ў 1842 годзе) і найбуйнейшы тэхнічны ўніверсітэт у Нідэрландах, які налічвае больш за 16 000 студэнтаў і 2600 навуковых супрацоўнікаў (уключаючы 200 прафесараў). Уваходзіць у аб'яднанне IDEA League (асацыяцыя пяці тэхнічных ВНУ Еўропы)[1].
ФакультэтыПравіць
Дэлфцкі тэхнічны ўніверсітэт складаецца з васьмі факультэтаў[2][3]:
- Механікі, марской інжынерыі і матэрыялазнаўства
- Архітэктурнага
- Грамадзянскага будаўніцтва і навук пра Зямлю
- Электратэхнікі, матэматыкі і інфарматыкі
- Прамысловага праектавання
- Аэракасмічнага
- Тэхнікі, кіравання і менеджменту
- Прыкладных навук
Знакамітыя выпускнікіПравіць
- Якаб Хендрык Вант-Гоф — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1901)
- Фелікс Венінг-Мейнес — геафізік і геадэзіст (1910)
- Іерун ван дэр Веер — CEO канцэрна Shell
- Сімон ван дэр Мер — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1984)
- Прынц Фрызо Аранска-Насаускі (1994)
- Якаб Берэнд Бакема — архітэктар мадэрнізму.
- Герт Хофстэдэ — сацыёлаг.
- Герман Занстра — астраном.
Зноскі
- ↑ IDEA League
- ↑ TU Delft: Faculties Архівавана 4 ліпеня 2010.
- ↑ Faculteiten TU Delft Архівавана 17 снежня 2008.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэлфцкі тэхнічны ўніверсітэт
- Інтэрнэт-сайт Дэлфцкага тэхнічнага ўніверсітэта (на англійскай мове) Архівавана 8 чэрвеня 2008.