Дэніс Звіздзіч (басн.: Denis Zvizdić; 9 чэрвеня 1964, Сараева) — баснійская палітык, старшыня Савета міністраў Босніі і Герцагавіны з 11 лютага 2015. Ён з'яўляецца членам баснійскай Партыі дэмакратычнага дзеяння.

Дэніс Звіздзіч
Denis Zvizdić
старшыня Савета міністраў Босніі і Герцагавіны[d]
31 сакавіка 2015 — 23 снежня 2019
Папярэднік Vjekoslav Bevanda[d]
Пераемнік Zoran Tegeltija[d]
Нараджэнне 9 чэрвеня 1964(1964-06-09) (59 гадоў)
Нацыянальнасць Башняк
Веравызнанне Сунізм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, выкладчык універсітэта
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера архітэктура
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ён вучыўся на факультэце архітэктуры ў Сараеўскім універсітэце, а пазней стаў прафесарам архітэктуры ў гэтай жа навучальнай установе.

У 2003 годзе ён стаў прэм'ерам кантона Сараева, а пазней быў абраны спікерам Асамблеі кантона Сараева. Ён уваходзіў у парламент Федэрацыі Босніі і Герцагавіны ў перыяд з 2010 па 2014 год.

11 лютага 2015 г. на галасаванні ў Палаце прадстаўнікоў Босніі і Герцагавіны, на якім выбіралі новага старшыню Савета міністраў Босніі і Герцагавіны, 28 членаў з 42 прагаласавалі за Звіздзіча, 5 прагаласавалі супраць і 2 устрымаліся. Звіздзіч паабяцаў паскорыць інтэграцыю Босніі і Герцагавіны ў Еўрапейскі Саюз.

Зноскі

Спасылкі правіць