Дэні Морысан (англ.: Denny Morrison, нар. 8 верасня 1985, Чэтвінд, Брытанская Калумбія) — канадскі канькабежац, алімпійскі чэмпіён у каманднай гонцы, віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 на дыстанцыі 1000 м і бронзавы прызёр на дыстанцыі 1500 м, двухразовы чэмпіён свету на дыстанцыі 1500 м, уладальнік 9 узнагарод сусветнага першынства.

Канькабежац
Дэні Морысан
англ.: Denny Morrison
Агульная інфармацыя
Грамадзянства Сцяг Канады Канада
Дата нараджэння 8 верасня 1985(1985-09-08) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Спецыялізацыя 1000 м, 1500 м і камандная гонка
Тытулы
Алімпійскі чэмпіён 1 (камандная гонка)
Чэмпіён свету 1 (1500 м)
Кубак свету 2 (камандная гонка)
Асабістыя рэкорды
500 метраў 34.85
1000 метраў 1:07.11
1500 метраў 1:42.01
3000 метраў 3.43,28
5000 метраў 6:24.13
10 000 метраў 13:41.65
Алімпійскія гульні
Золата Ванкувер 2010 камандная гонка
Срэбра Турын 2006 камандная гонка
Срэбра Сочы 2014 1000 метраў
Бронза Сочы 2014 1500 метраў
Чэмпіянаты свету
Золата Нагана 2008 1500 м
Золата Херэнвен 2012 1500 м
Срэбра Ванкувер 2009 1000 м
Срэбра Солт-Лейк-Сіці 2007 1000 м
Срэбра Солт-Лейк-Сіці 2007 камандная гонка
Срэбра Інцэль 2011 камандная гонка
Бронза Ванкувер 2009 1500 м
Бронза Нагана 2008 1000 м
Бронза Солт-Лейк-Сіці 2007 1500 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Упершыню стаў на канькі ў тры гады. Першапачаткова бегаў як шорт-трэку, так і на вялікім авале. Пасля 2003 года сканцэнтраваўся на канькабежным спорце. На Алімпіядзе 2006 у Турыне выйграў срэбра, у фінале зборная Канады саступіла італьянцам. У тым жа годзе стаў уладальнікам Кубка свету ў каманднай гонцы.

У наступным сезоне 2006/2007 на чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыях выйграў тры медалі — срэбра на 1000 м і ў каманднай гонцы, бронза на 1500 м. Стаў трэцім у Кубку свету на 1500 м. У сезоне 2007/2008 стаў чэмпіёнам свету на 1500 метраў, быў трэцім на 1000 м. У Кубку свету — другі на 1000 м і ў каманднай гонцы. У 2009 годзе на чэмпіянаце свету стаў другім на 1000 м і трэцім на 1500 м. Заваяваў другое золата ў Кубку свету ў каманднай гонцы.

У 2010 годзе ў Ванкуверы стаў алімпійскім чэмпіёнам у камандным гонцы сумесна з Мацье Жыру і Лукасам Макоўскім.

У наступным сезоне 2010/2011 не змог заваяваць ніводнага подыўма на чэмпіянаце свету і заваяваў два подыўма на этапах Кубка свету. У 2012 годзе другі раз стаў чэмпіёнам свету на дыстанцыі 1500 метраў.

Сезон 2012/2013 пачаў з перамогі на дыстанцыі 1000 на першым этапе Кубка свету. Аднак у снежні 2012 года, катаючыся на лыжах, зламаў нагу, і прапусціў вялікую частку перадалімпійскага сезону.[2]

Рэкорд свету

правіць

На працягу аднаго года з’яўляўся рэкардсменам свету на 1500 м.[3]

14 сакавіка 2008 года на этапе Кубка свету ў Калгары прабег 1500 м за 1.42,01, пабіўшы рэкорд Эрбена Венемарса. Праз год 6 сакавіка 2009 года Шані Дэвіс у Солт-Лэйк-Сіці прабег гэтую дыстанцыю за 1.41,80.

Зноскі

Спасылкі

правіць