Дэцл

расійскі рэп-выканаўца

Дэцл (руск.: Децл), сапр. Кірыл Аляксандравіч Талмацкі (22 ліпеня 1983, Масква — 3 лютага 2019, Іжэўск) — расійскі рэп-выканаўца. Былы ўдзельнік рэп-аб’яднання «Bad B. Альянс». Дэбютны альбом выканаўцы «Хто? ты» (2000) уваходзіць у спіс самых прадаваных альбомаў у Расіі, з накладам больш за мільён экзэмпляраў.

Дэцл
руск.: Кирилл Александрович Толмацкий
Імя пры нараджэнні руск.: Кирилл Александрович Толмацкий
Род дзейнасці спявак, паэт, рэпер
Дата нараджэння 22 ліпеня 1983(1983-07-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 2019(2019-02-03) (35 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Aleksandr Tolmatsky[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 22 ліпеня 1983 года ў Маскве.

Вучыўся ў Швейцарыі, скончыў у Маскве British International School. Падчас навучання ў Швейцарыі жыў у інтэрнаце ў адным пакоі з афрыканцам — сынам прэзідэнта Замбіі, які суткамі напралёт слухаў рэп, пачынаючы кожную раніцу з запісаў Тупака Шакура. Вярнуўшыся ў Расію, запісваецца ў школу брэйк-данса і выпускае першы трэк «Пятніца» і кліп на яго.

Першы выступ Дэцла адбыўся на фестывалі Adidas StreetBall Challenge ў Маскве. Пасля гэтага твар рэпера быў змешчаны на вокладцы лістападаўскага выпуску часопіса «Птюч». У 2004 годзе выйшла сумесная праца Дэцла з Крысцінай Міліян[1][2].

Памёр 3 лютага 2019 года ў Іжэўску[3].

Фільмаграфія правіць

Зноскі

  1. Крысціна Міліян. ПРЫГАЖУНЯ ДНЯ. Салідарнасць gazetaby — Эл.рэсурс gazetaby.com (26 студзеня 2010). Праверана 26 September 2019.
  2. Дэцл і Крысціна Міліян. Dip it low на YouTube (2004 г.)
  3. Памёр рэпер Дэцл

Спасылкі правіць

 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Дэцл