Д-5 «Спартакавец» — савецкая вялікая дызель-электрычная падводная лодка, пабудаваная ў 19271931 гадах, пяты карабель тыпу Д.

Гісторыя карабля

правіць

Першапачаткова падводная лодка звалася «Спартакавец», 21 жніўня 1934 была пераназвана ў Д-5, аднак як ва ўжытку так і ў афіцыйных дакументах звалася як «Д-5» так і «Спартакавец». Лодка была закладзена 14 красавіка 1927 на Заводзе ім. Марці № 198 у Мікалаеўе, завадскі № С-28/193, спушчана на ваду 28 верасня 1929 і 5 красавіка 1931 уступіла ў лад, 17 мая ўвайшла ў склад Чарнаморскага флота. У 1940 — у сярэднім рамонце. Д-5 — адзіны карабель праекта, які не праходзіў капітальны рамонт і мадэрнізацыю.

Баявыя паходы

правіць
  • 6 — 18 ліпеня
  • 18 — 28 жніўня
  • 18 — 28 верасня
  • 21 — 30 кастрычніка
  • 18 — 21 лістапада
  • 28 снежня 1941 — 2 студзеня 1942
  • Транспартаванне грузаў у абложаны Севастопаль
    • 15 — 19 чэрвеня
    • 20 — 24 чэрвеня
    • 26 чэрвеня — 01 ліпеня
  • 25 — 29 жніўня
  • 1 — 5 верасня
  • 19 — 23 верасня
  • 28 кастрычніка — 11 лістапада
  • 4 — 18 снежня
    • 8 снежня артылерыяй патапіла турэцкую шхуну «Качікаглу» (176 брт)
  • 7 — 21 студзеня
  • 10 — 27 лютага

Паваенная служба

правіць

Пасля 27 лютага 1943 пачатку капітальны рамонт, які доўжыўся да 1948. З 1948 па 1955 — карабель для досведаў. У 1956 годзе разабрана на метал.

Спасылкі

правіць