Падводныя лодкі тыпу Д
Падводныя лодкі тыпу Д — «Дзекабрыст» — серыя савецкіх вялікіх тарпедных дызель-электрычных падводных лодак, пабудаваных у 1927—1931 гадах.
Гісторыя праектавання
правіць«Дзекабрыст» — першы тып падводных лодак, распрацаваных для савецкага флота пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Іх стварэнне было зацверджана ў марской праграме 1926 года. Для распрацоўкі праекта было створана КБ «Тэхбюро № 4 Балтыйскага заводу», пад кіраўніцтвам інжынера-караблебудаўніка Барыса Міхайлавіча Малініна.
Канструкцыя
правіцьГэтыя лодкі былі цалкам распрацаваны ў СССР і мелі істотную колькасць тэхнічных недахопаў і канструкцыйных дэфектаў. Найболей сур’ёзнымі праблемамі былі недастатковая хуткасць апускання і дрэнная ўстойлівасць у падводным становішчы.
Характарыстыкі
правіць- Даўжыня: 76 м
- Шырыня: 6,5 м
- Водазмяшчэнне: 933 т
- Водазмяшчэнне падводнае: 1354 т
- Хуткасць (надводная): 15,3 вузла
- Хуткасць (падводная): 8,9 вузла
- Глыбіня апускання: 75 м
- Экіпаж: 53 чалавека
- Сілкавальная ўсталёўка: Двухвінтовая дызель-электрычная. Дызелі: 2 x 1100 л.з. 42-Б-6, электраматоры: 2 x 525 л.з. ПГ20
- Узбраенне: Артылерыя 1x102-мм/45 Б-2, 120 снарадаў, 1x45 мм прылада, 1 кулямёт. Тарпедныя апараты: 6x533мм (насавыя), 2/533мм (кармавыя), 6 запасных тарпед у першым адсеку.
Гісторыя службы
правіць«Дзекабрысты» прынялі актыўны ўдзел у Вялікай айчыннай вайне. Меркавалася, што па тры «Дзекабрыста» будуць служыць на Паўночным і Чарнаморскім флатах. Д-1 брала ўдзел у Савецка-Фінляндскай вайне, здзейсніла 3 баявых паходу, загінула ў 1940 годзе падчас вучэнняў. Д-2 сустрэла пачатак вайны ў Ленінградзе ў рамонце і засталася ваяваць на Балтыцы, здзейсніла 4 баявых паходаў. Такім чынам, на Паўночным флоце дзейнічала толькі Д-3, здзяйснілая 8 баявых паходаў і сталая Чырванасцяжнай і Гвардзейскай.
Чарнаморская Д-6 у чэрвені 1941 сканчала рамонт ў Севастопалі, і яе прыйшлося знішчыць, каб пазбегнуць захопу ворагам. Д-4 і Д-5 здзейснілі па 16 баявых паходаў, Д-4 згінула без весткі.
Чатыры «Дзекабрыста», якія ўдзельнічалі ў Вялікай айчыннай вайне, здзейснілі 44 баявых паходу, 30 тарпедных нападаў з выпускам 68 тарпед, адзін артылерыйскі напад. Паваеннымі дадзенымі пацверджана патапленне 5 судоў (17647 брута-тон) і пашкоджанне 1 судны (2972 брута-тоны).[1]
Адна з лодак дадзенага класа, якія перажылі вайну, Д-2 «Нарадаволец», захавана ў якасці музейнага карабля і ўсталявана ў Санкт-Пецярбургу на Васільеўскам востраве.
Прадстаўнікі
правіцьПазначэнне | Назва | Месца пабудовы | Спуск на ваду | Канчатак службы |
---|---|---|---|---|
Д-1 | «Дзекабрыст» | Балтыйскі завод імя Арджанікідзэ, Ленінград | 3 лістапада 1929 | Загінула пры нявысветленых акалічнасцях 13 лістапада 1940 г. у Мотаўскім заліве Баранцавага мора падчас баявой падрыхтоўкі. |
Д-2 | «Нарадаволец» | Балтыйскі завод імя Арджанікідзэ, Ленінград | 1929 | Спісана ў 1958 годзе, захавана як музейны карабель у Санкт-Пецярбурге |
Д-3 | «Чырвонагвардзеец» | Балтыйскі завод імя Арджанікідзэ, Ленінград | 12 ліпеня 1929 | згінула без весткі ў ліпені 1942 ў берагоў Нарвегіі |
Д-4 | «Рэвалюцыянер» | Завод Марці, Мікалаеў | 1929 | згінула без весткі ў снежні 1943 |
Д-5 | «Спартакавец» | Завод Марці, Мікалаеў | 1929 | Спісана ў 1950-х гадах |
Д-6 | «Якабінец» | Завод Марці, Мікалаеў | 1929 | Знішчана пры бамбаванні докаў Севастопаля 12 лістапада 1941 |
Зноскі
- ↑ http://www.town.ural.ru/ship/ship/di.php3 Архівавана 25 мая 2011.
Літаратура
правіць- ISBN 0-85177-146-7 Conway’s All the World’s Fighting ships 1922—1946 (ангел.)
- А. В. Платонов Энцыклапедыя савецкіх падводных лодак 1941—1945. — М.: АСТ, 2004. — 592 з. — 3000 экз. — ISBN 5-17-024904-7
- М. Морозов, К. Кулагин Первые подлодки СССР «Декабристы» и «Ленинцы» — М.: Яуза, ЭКСМО, 2010. — 160 з. — 2000 экз. — ISBN 978-5-699-37235-5
Спасылкі
правіцьПадводныя лодкі тыпу Д на Вікісховішчы |