Д-6 «Якабінец» — савецкая вялікая дызель-электрычная падводная лодка, пабудаваная ў 19271931 гадах, шосты карабель тыпу Д.

Гісторыя карабляПравіць

Першапачаткова падводная лодка звалася «Якабінец», 21 жніўня 1934 была пераназвана ў Д-6, аднак як ва ўжытку так і ў афіцыйных дакументах звалася як «Д-6» так і «Якабінец». Лодка была закладзена 14 красавіка 1927 на Заводзе ім. Марці № 198 у Мікалаеўе, завадскі № С-29/194, спушчана на ваду 12 мая 1930, 5 чэрвеня 1931 уступіла ў лад, 12 чэрвеня ўвайшла ў склад Чарнаморскага флота.

У сярэдзіне лютага 1941 года ўстала ў капітальны рамонт. Да 22 чэрвеня дэмантаж абсталявання быў выкананы настолькі, што карабель не мог плаваць. Д-6 была пакінута ў Севастопалі, падчас аблогі некалькі разоў атрымала пашкоджанні ад выбухаў снарадаў. У чэрвені 1942 года, пры пакіданні горада, Д-6 была падарвана. Увесну 1945 года драбы прызнаны непрыдатным для аднаўлення і разабраны на метал.

СпасылкіПравіць