Ева Аляксандраўна Лявонава

беларуская літаратуразнаўца
(Пасля перасылкі з Ева Лявонава)

Ева Аляксандраўна Лявонава (нар. 4 верасня 1953, в. Ноўкі Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларуская літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук, прафесар.

Ева Аляксандраўна Лявонава
Дата нараджэння 4 верасня 1953(1953-09-04) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнаўца
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1984)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1975), дзе з 1979 года выкладае. Кандыдацкую дысертацыю «Проза ГДР пра Другую сусветную вайну: пытанні жанру і стылю» абараніла ў 1984 годзе. Спецыліст у галіне нямецкай літаратуры, займаецца тыпалогіяй беларускай і замежнай літаратур. Аўтар навуковых і навукова-метадычных кніг і артыкулаў, агульная бібліяграфія складае каля 500 публікацый. Сярод прац — манаграфіі па беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай. Прымала ўдзел у стварэнні вучэбна-метадычнай базы для падрыхтоўкі спецыялістаў па рамана-германскай філалогіі. Падрыхтавала 5 кандыдатаў навук. Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Плыні і постаці: З гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы XIX—XX стагоддзяў. — Мн., 1998.
  • Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт: Дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта. — Мінск: БДУ, 2002.
  • Немецкая литература XX века. — М.: Флинта, 2010 Архівавана 11 чэрвеня 2020.
  • Беларускае мастацтва слова ХХ ст. у еўрапейскім літаратурным кантэксце: Тыпалогія. Рэцэпцыя. Пераклад: Манаграфія. — Мінск: БДУ, 2014.