Ежы дэ Вірыён (польск.: Jerzy de Virion; 23 верасня 1901, маёнтак Пагрыжаў — 3 лістапада 1941, Аўшвіц) — землеўласнік.

Ежы дэ Вірыён
Ляліва
Ляліва
Нараджэнне 23 верасня 1901(1901-09-23)
Смерць 3 лістапада 1941(1941-11-03)[1] (40 гадоў)
Род дэ Вірыёны[d]
Бацька Адам дэ Вірыён[d]
Маці Соф’я Гэлена Цэліна з Ромераў[d]
Дзеці Ян дэ Вірыён[d] і Тадэвуш дэ Вірыён[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень магістр права[d]
Дзейнасць адвакат
Бітвы

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду дэ Вірыёнаў герба «Ляліва». Сын Адама дэ Вірыёна (1870—1945) і Соф’і Гэлены Цэліны з Ромераў.

Скончыў у 1918 годзе школу ў Кіеве. Вучыўся на юрыста ў Варшаўскім універсітэце і ў Вільні. Магістр права. У 1919 годзе добраахвотнікам уступіў у польскае войска. Скончыў школу падхаружых кавалерыі ў Грудзёндзе.

Гаспадар маёнтка Лішкі каля Гродна, які атрымаў у 1923 годзе ад свайго бацькі. Арганізаваў племянную жывёлагадоўлю, рыбныя ставы. Сябра праўлення Таварыства народных дамоў (польск.: Towarzystwo domów ludowych), з 1931 года сябра прэзідыума павятовай Рады Беспартыйнага блока супрацоўніцтва з урадам (ББСУ).

У 1937 годзе праходзіў па справе злоўжыванняў у мясцовым камітэце Касы зберажэнняў, аднак быў апраўданы. Пасля гэтага працаваў нейкі час адвакатам у Варшаве.

Удзельнік Вераснёўскай кампаніі 1939 года. Пазней у польскай канспірацыі. Арыштаваны немцамі і зняволены ў Аўшвіцы. Атрымаў нумар 3570. Быў адным з арганізатараў вайсковага руху супраціву. Загінуў у канцлагеры.

Сям’я правіць

23 студзеня 1923 года ажаніўся з Соф’яй з Бажанец-Елавіцкіх, (1901—1991), дачкой Казіміра Бажанец-Елавіцкага. З ёй меў двух сыноў:

Зноскі

Літаратура правіць