Ельская аперацыя
Ельская аперацыя — баі 37-й Ельскай партызанскай брыгады ва ўзаемадзеянні з часцямі Чырвонай Арміі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў 27—29 лістапада і 10—11 снежня 1943 года за вызваленне Ельска.
Ельская аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 27—29 лістапада; 10—11 снежня 1943 | ||
Вынік | Ельск | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Перадумовы
правіцьКамандаванне 37-й Ельскай партызанскай брыгады ўстанавіла сувязь з 12-м гвардзейскім стралковым палком 1-га Украінскага фронту ў раёне горада Оўруч, паведаміла звесткі разведкі; быў распрацаваны план сумеснага ўзяцця Ельска, гарнізон якога налічваў каля 600 чалавек.
Ход аперацыі
правіцьГвардзейскі стралковы полк і артдывізіён, якія былі вылучаны для ўдзелу у аперацыі, партызаны скрыта правялі да вёсак Вішанькі і Камуна. У ноч на 27 лістапада пасля артпадрыхтоўкі партызаны з поўдня, савецкія войскі з захаду і паўднёвага захаду ўварваліся ў Ельск і за некалькі гадзін авалодалі ім. Рэшткі разбітага праціўніка былі адкінуты да чыгуначнай станцыі Ельск, 3 дні гітлераўцы без поспеху контратакавалі. Вечарам 29 лістапада яны пачалі наступленне пры падтрымцы 54 танкаў і самаходных гармат. Партызаны і савецкія войскі вымушаны былі адысці. Праціўнік страціў у баях 540 салдат і афіцэраў. Пры паўторным узяцці Ельска 10—11 снежня 1943 года партызаны брыгады зноў прымалі ўдзел у баях за гарадскі пасёлак. Разам з падраздзяленнямі 415-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту яны знішчылі 3 танкі і больш за 300 салдат і афіцэраў праціўніка.
Літаратура
правіць- Я. К. Габец. Ельская аперацыя // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 206. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.