Ені Юхансан (шведск.: Jennie Johansson; нар. 15 чэрвеня 1988, Хедэмура, Швецыя) — шведская плыўчыха, чэмпіёнка свету 2015 года ў заплыве на 50 метраў брасам. Шматразовая прызёрка чэмпіянатаў Еўропы. Прадстаўляла Швецыю ў плаванні на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года. Спецыялізуецца ў плаванні брасам на дыстанцыях 50 і 100 метраў.

Ені Юхансан
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя плаванне[d][1]
Нарадзілася 15 чэрвеня 1988(1988-06-15) (35 гадоў)
Грамадзянства
Рост 185 см
Вага 72 кг
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першага поспеху дабілася ў 2006 годзе, стаўшы чэмпіёнкай Швецыі сярод юніёраў. У 2009 годзе выйграла бронзавую ўзнагароду на дарослым чэмпіянаце Еўропы на кароткай вадзе. Пасля гэтага шматкроць падымалася на подыум чэмпіянатаў Еўропы, аднак залатую ўзнагароду так і не заваёўвала.

У 2012 годзе ў складзе зборнай Швецыі прыняла ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, прыняўшы ўдзел у заплывах на 100 метраў брасам і ў заплыве камбінаванай эстафеты 4 × 100 метраў, у абедзвюх дысцыплінах заняла выніковае 10-е месца.

У 2015 годзе на чэмпіянаце свету ў Казані выйграла званне чэмпіёнкі свету ў заплыве на 50 метраў брасам, паўтарыўшы свой уласны асабісты рэкорд 30,05. Таксама стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату ў заплыве камбінаванай эстафеты 4 × 100 метраў, у якім зборная Швецыі саступіла менш секунды камандзе Кітая.

Зноскі

  1. (unspecified title)World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.

Спасылкі правіць