Ермалай Максімавіч Баранаў
Ермалай Максімавіч Баранаў (ліпень 1892, в. Кайкава, цяпер Мінскі раён — 1942) — адзін з арганізатараў камуністычнага падполля ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікіх Айчыннай войнаў[1].
Ермалай Максімавіч Баранаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1892 |
Месца нараджэння | в. Кайкава, Мінскі раён |
Дата смерці | 1942 |
Прыналежнасць |
![]() |
Біяграфія
правіцьЗ 1906 г. парабкаваў, працаваў чорнарабочым ў Мінску, Ромнах, Баранавічах. У 1914-17 у арміі. З вясны 1918 г. па даручэнні Мінскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) старшыня Кайкаўскага падпольнага падрайкама, начальнік партызанскіх атрадаў[1].
У 1919—1923 гг. у Чырвонай Арміі, затым на савецкай і гаспадарчай рабоце. У час Вялікай Айчыннай вайны распрацоўваў структуру Мінскага камуністычнага падполля, наладжваў сувязь з партызанскімі атрадамі. З лета 1942 г. намеснік начальніка зоны Варашылаўскага падпольнага РК КП(б)Б г. Мінска[1].
7 кастрычніка 1942 г. схоплены фашыстамі і закатаваны[1].