Адкрыць галоўнае меню
Ахова і выкарыстанне лесу ў польскай і беларускай частках Белавежскай пушчы

Еўрарэгіён «Белавежская пушча» — еўрарэгіён на мяжы Польшчы і Беларусі, які быў створаны ў 2002 годзе ў мэтах садзейнічання трансгранічнаму супрацоўніцтву ў гэтым рэгіёне. Мэтай супрацоўніцтва ў рамках еўрарэгіёна ў Белавежскай пушчы з'яўляецца правядзенне сумесных мерапрыемстваў, у прыватнасці:

  • ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў
  • збліжэнне народаў абедзвюх краін
  • захаванне ўнікальнага ў Еўрапейскім маштабе прыроднага комплексу Белавежская пушча, які ў значнай ступені ўплывае на клімат кантынента
  • павышэнне ўзроўню жыцця жыхароў еўрарэгіёна праз прыцягненне інвестыцый і рэалізацыі трансгранічных эканамічных праграм
  • супрацоўніцтва і абмен у сацыяльных групах, навуковых, прафесійных, культурных, спартыўных і моладзевых колах
  • стварэнне моста паміж краінамі ў мэтах садзейнічання эканамічнаму супрацоўніцтву
  • развіццё ў прыгранічных раёнах, у тым ліку пашырэнне трансгранічнай інфраструктуры
  • супрацоўніцтва ў галіне папярэджання і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў і надзвычайных сітуацый
  • стварэнне сучаснай, маналітнай сістэмы ўтылізацыі бытавых і прамысловых адходаў

СпасылкіПравіць