7 лістапада 2021 года, матч паміж «Быдгашчам» і «Шлёнскам» з Уроцлава
У 2002 годзе ў шматсекцыйным спартыўным клубе «Брда Быдгашч» была створана жаночая футольная секцыя. У сувязі з фінансавымі праблемамі 24 жніўня 2007 года секцыя была перадана новастворанаму клубу «Голдэн Гол Быдгашч», сам клуб «Брда» быў ліквідаваны ў 2008 годзе[1].
17 чэрвеня 2020 года адбылося аб’яднанне двух футбольных клубаў — Жаночы футбольны клуб «Быдгашч» і футбольны клуб «Sportis Social» і ўключэне ў структуры «Sportis SFC»[2].