Жабінкаўская раённая цэнтральная бальніца

УАЗ «Жабінкаўская раённая цэнтральная бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Жабінкаўскага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў горадзе Жабінка.

Жабінкаўская ЦРБ
Размяшчэнне
Дата заснавання 1940
Каардынаты
Адрас Брэсцкая вобласць, Жабінкаўскі раён, г. Жабінка 225101, вуліца Кірава, 126
zhabinkacrb.by

Гісторыя правіць

Да 1940 годаў Жабінцы была толькі адна прыватная амбулаторыя. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР пры Жабінкаўскім райвыканкаме ў 1940 годзе быў утвораны райздраўаддзел. У гарадскім пасёлку Жабінка Брэсцкай вобласці ў 1940—1941 гадах функцыянавала амбулаторыя.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў прыстасаваным памяшканні па вуліцы Кірава была адкрыта раённая бальніца на 25 ложкаў, дзе былі хірургічныя, тэрапеўтычныя, дзіцячыя ложкі, а ў асобным доміку — інфекцыйныя. У будынку на перакрыжаванні вуліц Кірава і Суворава ў адной палавіне знаходзілася радзільнае адзяленне, у другой — аптэка. На вуліцы Леніна ў будынку амбулаторыі былі кабінеты тэрапеўта, хірурга, венеролага, псіхіятра, стаматолага і зубапратэзная лабараторыя. Яфім Самуілавіч Калядка — першы галоўны ўрач Жабінкаўскай райбальніцы. Праз год раённая бальніца пашырылася да 35 ложкаў, пачалі працаваць кабінеты тэрапеўта, хірурга, венеролага, псіхіятра, стаматолага.

З 10 красавіка 1947 года ў дзіцяча-жаночай кансультацыі ўсім дзецям з трохмесячнага ўзросту пачалі рабіць прышчэпкі супраць воспы. Усяго працавалі 7 урачоў і каля 40 медработнікаў сярэдняга звяна.

У 1957 годзе быў узведзены двухпавярховы будынак на 75 ложкаў, там размясціліся тэрапеўтычнае, хірургічнае, дзіцячае і радзільнае аддзяленні.

У канцы 1966 года ў раённай бальніцы быў арганізаваны санітарна-эпідэміялагічны адзел, а ў 1969 годзе ён ператвораны ў самастойную санітарна-эпідэміялагічную станцыю.

Мяжа 1970-1980-х гадоў стала на Жабінкаўшчыне часам аднаўлення медыцынскіх устаноў. Значны ўклад у гэтым заслужанага работніка аховы здароўя Беларусі В. А. Санюка, які кіраваў раённай бальніцай чвэрць стагоддзя. Найбольш значным дасягненнем гэтага перыяду стала будаўніцтва новага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы. У 1988 годзе МПМК-10 пачала будаваць раённую бальніцу на 120 ложкаў.

У 1991 годзе адбылося адкрыццё новага корпуса бальніцы, у якім размясцілася дзіцячае, хірургічнае, акушэрска-гінекалагічнае і неўралагічнае, таксама клініка-біяхімічная лабараторыя, стэрылізацыйнае аддзяленне. Адкрылася адзяленне рэанімацыі на шэсць ложкаў. Значна палепшыліся ўмовы лячэння пацыентаў, працягвала паступаць ўсё новае медыцынскае і бытавое абсталяванне, узрасла кваліфікацыя дактароў і медсясцёр.

Сучасны стан правіць

Цэнтральная раённая бальніца з’яўляецца лячэбнай прафілактычнай установай раённага цэнтра, якая забяспечвае кваліфікаваную стацыянарную і паліклінічную медыцынскую дапамогу насельніцтву. Ахову здароўя раёна забяспечваюць 10 ФАПаў і 5 амбулаторый, сярод іх 3 амбулаторыі (Крыўлянская, Ленінская, Ракітніцкая), дзе працуюць урачы агульнай практыкі. Штат медыцынскіх работнікаў раёна на пачатак 2014 года складае 446 чалавек, сярод іх 63 урачы, сярэдні медперсанал — 215 чалавек.

Жабінкаўская цэнтральная раённая паліклініка — гэта шматпрофільная ўстанова, якая аказвае першасную лячэбна-дыягнастычную дапамогу насельніцтву. У структуру Жабінкаўскай цэнтральнай раённай паліклінікі ўваходзіць дзіцячая і жаночая кансультацыі, функцыянуюць кабінеты ўрачэй вузкіх спецыялізацый: атарынтолага, афтальмолага, хірурга, нарколага, стаматолага. Працуе кабінет ультрагукавой дыягностыкі; кабінет функцыянальнай дыягностыкі; клініка-дыягнастычная лабараторыя. Кабінеты аснашчаны сучасным абсталяваннем.

Раённую бальніцу ўзначальвалі правіць

  • Яфім Самуілавіч Калядка (1944—1949)
  • Марыя Яўсееўна Сычова (1952—1953)
  • Васіль Канстанцінавіч Паляўцоў (1954—1957)
  • Вера Цімафееўна Шукайлава (1956—1966)
  • Уладзімір Мікалаевіч Каваленка (1966—1974)
  • Віктар Аляксандравіч Санюк (1967—1974)[удакладніць]
  • Анатоль Іванавіч Лаўрукевіч (з 2000)

Літаратура правіць

  • Жабинковский район // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь / [под ред. М. З. Ивашкевич и др.]. Молодечно, 2002. С. 155.

Спасылкі правіць