Жазеф Дзюкро (фр. Joseph Ducreux; 26 чэрвеня 1735 — 24 ліпеня 1802) — французскі мастак-партрэтыст.

Жазеф Дзюкро
фр.: Joseph Ducreux
Фатаграфія
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1735(1735-06-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1802(1802-07-24)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Маці Madame Ducreux[d]
Дзеці Rose-Adélaïde Ducreux[d]
Род дзейнасці мастак, архітэктурны чарцёжнік, мастак-гравёр, партрэтыст, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр партрэт[4]
Уплыў Rose-Adélaïde Ducreux[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і мастака. Спачатку вучыўся ў свайго бацькі. У 1760 годзе пераехаў у Парыж, дзе хутка атрымаў вядомасць дзякуючы партрэтам. Навучаўся ў Марыса Кантэна дэ Латура. У 1769 годзе ездзіў у Вену, каб напісаць партрэт імператрыцы Марыі-Антуанэты перад яе вяселлем з Людовікам. Працаваў у тым ліку пры двары караля Людовіка XVI, за адзін з партрэтаў якога атрымаў ад манарха баронскі тытул.

Ён таксама намаляваў апошні партрэт караля перад пакараннем смерцю падчас Вялікай Французскай рэвалюцыі; сам мастак падчас рэвалюцыйных падзей з’ехаў у Лондан, але ў 1793 годзе вярнуўся і пасяліўся ў Парыжы, заснаваўшы буйны салон для мастакоў і музыкаў (Жак Луі Давід дапамог яму працягнуць афіцыйную кар’еру). Памёр па дарозе з Парыжа ў Сен-Дэні.

Дзюкро вядомы асаблівай увагай да фізіягномікі пры стварэнні сваіх партрэтаў. Таксама ён напісаў некалькі аўтапартрэтаў, на якіх часта адлюстроўваў розныя эмоцыі і станы, у тым ліку пазяханне.

У Дзюкро было некалькі дзяцей. Яго старэйшы сын Жуль быў мастаком і капітанам пяхоты, які загінуў у Бітве пры Жэмапе. Яго старэйшая дачка, Роўз-Адэлаіда Дзюкрэ, таксама стала мастачкай.

Зноскі