Жак Бланшар
Жак Бланшар (1600 — 1638) — французскі мастак эпохі барока.
Жак Бланшар | |
---|---|
фр.: Jacques Blanchard | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1600[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 10 лістапада 1638[4] (38 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
![]() |
Нарадзіўся ў Парыжы. Яго выхоўваў і вучыў яго дзядзька, мастак Нікаля Балеры (каля 1560—1630). Брат і сын Жака, Жан-Батыст Бланшар (пасля 1602—1665) і Габрыэль Бланшар (1630—1704), таксама былі жывапісцамі. У 1620—1623 гадах Жак Бланшар працаваў у ліёнскага гарадскога жывапісца Гарацыя Ле Блана (1575—1637). У кастрычніку 1624 года разам з братам адправіўся ў Рым. У красавіку 1626 года адправіўся ў Венецыю. Там Жак Бланшар вывучаў каларыстаў — асабліва Тыцыяна. У Турыне вясной 1628 года ён стварыў каля васьмі карцін для герцага Савойскага. У 1629 годзе прыбыў у Парыж.
Зноскі
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/8849 Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Jacques Blanchard
- ↑ Jacques Blanchard — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.