Жак Філіп Мары Бінэ
Жак Філіп Мары Бінэ (Jacques Philippe Marie Binet; 2 лютага 1786, Рэн — 12 мая 1856, Парыж) — французскі матэматык, механік і астраном.
Жак Філіп Мары Бінэ | |
---|---|
фр.: Jacques Philippe Marie Binet | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 лютага 1786[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 1856[1][2][3] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, прафесар, астраном |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў політэхнічную школу (1806) і ўжо з наступнага года пачаў выкладаць e ёй. З 1843 года член Парыжскай Акадэміі Навук.
Бінэ адным з першых прыйшоў да ідэй матрычнай алгебры і першым апублікаваў у 1812 годзе правіла множання матрыц. З яго імем звязана формула Бінэ для лікаў Фібаначы, хоць гэту формулу стагоддзем раней атрымаў Абрахам дэ Муаўр. Незалежна ад Эйлера знайшоў прыватнае рашэнне задачы аб чатырох кубах (формулы Эйлера і Бінэ). Бінэ належыць таксама шэраг важных тэарэм у механіцы для целаў, што верцяцца.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Jacques Philippe Marie Binet // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ list of professors at Collège de France
ЛітаратураПравіць
- А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.542
СпасылкіПравіць
- Бинэ Жак-Филипп // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Жак Філіп Мары Бінэ (англ.) у архіве MacTutor.