Жанна Ісмаілаўна Аюпава
Жанна Ісмаілаўна Аюпава (нар. 12 кастрычніка 1966, Петразаводск) — савецкая і расійская артыстка балета, балетны педагог. Народная артыстка Расіі (2008). Мастацкі кіраўнік Акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай з 2013 года[1], рэпетытар Міхайлаўскага тэатра.[2]
Жанна Ісмаілаўна Аюпава | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1966 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1984 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (вучаніца Нінелі Кургапкінай) і была прынята ў трупу ДАТОБ імя С. М. Кірава. З 1987 года — салістка.
У цяперашні час — першы прарэктар і мастацкі кіраўнік Акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай.[3] З 2000 года — педагог-рэпетытар Міхайлаўскага тэатра.[2] У 2010 годзе ўваходзіла ў склад журы нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска».[4]
Узнагароды
правіць- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу артыстаў балета (Масква, 1985)
- Прэмія «Балтыка» (2002)
- Заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі (2002)
- Народная артыстка Расіі (2008)[3]
Зноскі
- ↑ "Перетягивание балетных кадров". Газета.Ru. Праверана 2017-07-25.
- ↑ а б Балет - Михайловский театр (руск.). mikhailovsky.ru. Праверана 25 ліпеня 2017.
- ↑ а б Ж. И. Аюпова Архівавана 26 красавіка 2014. на сайте АРБ
- ↑ Жюри(недаступная спасылка). Золотая маска : Национальная театральная премия и фестиваль. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2019. Праверана 13 чэрвеня 2012.