Міхайлаўскі тэатр
Міхайлаўскі тэатр — тэатр оперы і балета ў Санкт-Пецярбургу, які размяшчаецца ў гістарычным будынку на Плошчы Мастацтваў (Б. Міхайлаўскай).
Міхайлаўскі тэатр | |
---|---|
| |
Заснаваны | 1833 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Кіраўніцтва | |
Дырэктар | Уладзімір Кехман |
Мастацкі кіраўнік | Нача Дуата (мастацкі кіраўнік балета) |
Галоўны дырыжор | Міхаіл Чартапалохаў |
Галоўны балетмайстар | Міхаіл Месерэр |
Галоўны хормайстар | Уладзімір Сталпоўскіх |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810529000 |
Гісторыя
правіцьІмператарскі Міхайлаўскі тэатр адкрыўся ў 1833 годзе па ўказе імператара Мікалая I. Сваёй назвай тэатр абавязаны вялікаму князю Міхаілу, малодшаму сыну Паўла I: Міхайлаўскі палац, размешчаны на плошчы Мастацтваў, служыў вялікаму князю рэзідэнцыяй, а тэатр стаў камернай сцэнай, якая брала высокапастаўленых гасцей з ліку імператарскай сям'і і набліжаных.
Будынак тэатра збудаваны па праекце А. П. Брулова пры ўдзеле А. М. Гарнастаева. Архітэктару атрымалася арганічна ўпісаць фасад ў створаны К. Росі ансамбль плошчы. У 1859 годзе ў выніку рэканструкцыі па праекце А. Кавоса была пашырана сцэна і на адзін ярус павялічана глядзельная зала, інтэр'еры тэатра дапоўніліся маляўнічымі плафонамі, багатай ляпнінай і фігурамі карыятыд, якія ўпрыгожваюць і сёння партал над авансцэнай.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).