Жанна дэ Валуа (фр.: Jeanne de Valois) (пам. 24 чэрвеня 1556 г.), як і яе сястра Вікторыя дэ Валуа (24 чэрвеня 1556 года - † жнівень 1556 г.) (фр. Victoire de Valois) — французскія прынцэсы - двайняты, былі апошнімі дзецьмі Караля Францыі Генрыха II і Кацярыны Медычы. Жанна дэ Валуа памерла, так і не з'явіўшыся на свет і праляжала ў чэраве маці мёртвай на працягу некалькіх гадзін. Хірургам давялося зламаць дзяўчынцы ногі, каб дастаць яе з нутробы.[2] Вікторыя дэ Валуа перажыла сястру крыху больш за месяц. У сувязі з гэтымі родамі, якія прайшлі вельмі складана і ледзь не сталі прычынай смерці Кацярыны Медычы, урачы параілі каралеўскай пары больш не думаць аб нараджэнні новых дзяцей; пасля гэтага савета Генрых спыніў наведваць спальню сваёй жонкі, праводзячы ўвесь вольны час са сваёй фаварыткай Дыянай дэ Пуацье[3].

Жанна дэ Валуа
Нараджэнне 24 чэрвеня 1556
Смерць 24 чэрвеня 1556 (0 гадоў)
Род Валуа
Бацька Генрых II Валуа[1]
Маці Кацярына Медычы[1]

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. The Peerage
  2. Knecht, Catherine de' Medici, 34; Frieda, 123.
  3. Knecht, Catherine de' Medici, 38; Frieda, 94—95.