Жанна д’Арк (карціна Расеці)
«Жанна д’Арк» — карціна англійскага мастака-прэрафаэліта Дантэ Габрыэля Расеці, створаная ў 1882 годзе. Мастак завяршыў працу над карцінай за некалькі дзён да сваёй смерці, і яна стала яго апошнім творам. Карціна стваралася па заказе, аднак трапіла на аўкцыён, які арганізавалі пасля смерці мастака ў 1883 годзе. З 1909 года захоўваецца ў калекцыі Музея Фіцуільяма[1].
| ||
Дантэ Габрыэль Расеці | ||
Жанна д'Арк. 1882 | ||
Joan of Arc | ||
Матэрыял | Дрэва | |
---|---|---|
Тэхніка | масла | |
Памеры | 52,7 × 45,7 см | |
Музей Фіцуільяма, Кембрыдж | ||
(інв. 685) |
Карціна практычна цалкам паўтарае акварэль, створаную Расеці ў 1864 годзе, якая ў сваю чаргу напісана па матывах яго ж карціны «Жанна д’Арк, якая цалуе меч вызвалення» 1863 года. Пры стварэнні вобраза Жанны д’Арк Расеці канцэнтраваўся на злучэнні прыгажосці, кахання з жанчынай-воінам[2]. Цёплыя колеры адзення з вышыўкай, скуры, рудых валасоў кантрастуюць з халоднымі металічнымі даспехамі[2]. Натуршчыцай для карціны стала Джэйн Морыс[3].
Зноскі
- ↑ а б Joan of Arc (англ.)(недаступная спасылка). The Fitzwilliam Museum, University of Cambridge, UK. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016. Праверана 25 мая 2016.
- ↑ а б Dante Gabriel Rossetti — Joan of Arc (англ.). Sotheby’s.
- ↑ Joan of Arc (англ.). Rossetti Archive.