Жаночы інстытут «Энвіла»

Жаночы інстытут «Энвіла» — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова для жанчын у Мінску, якая дзейнічала на вул. Велазаводскай, д. 3.

Будынак жаночага інстытута «Энвіла» на Велазаводскай, 3. Люты 2018 г.

Заснаванне і дзейнасць правіць

Заснавана ў 1994 годзе[1], яе першым рэктарам Л. А. Чарапанавай і экзархатам Беларускай праваслаўнай царквы[2]. Назва паходзіць ад абрэвіятуры «НВЛ» — «надзея, вера, любоў[3]». Асноўнымі напрамкамі падрыхтоўкі спецыялістаў былі: псіхалогія, сучасныя замежныя мовы і эканоміка[4][5]. За першыя адзінаццаць год была падрыхтавана і атрымала дыплом 571 выпускніца[6].

Статыстыка на 1998-1999 нав. г. правіць

Згодна статыстычным дадзеным Вылічальна-статыстычнага цэнтра Мінадукацыі РБ на 1998 г. у Энвіле працавалі 50 выкладчыкаў (з іх 47 жанчын, 1 доктар і 16 кандыдатаў навук) і навучаліся 453 чал[7]., з якіх 45 вучыліся за кошт арганізацый[8]. На кастрычнік 1998 г. было пададзена 130 заяў, вытрымалі ўступныя экзамены 115 чал і было залічана 113 чал[9]. З 1.10.97 па 1.10.98 выбыла 43 чал, з якіх 1 на іншую форму навучання ў гэтай жа вну, 2 - у іншыя вну і 16 - адлічаны па непаспяховасці[10].

У 1998 г. вну арэндавана 1145 кв. м. будынкаў. З іх вучэбных - 794, вучэбна-дапаможных - 200 і падсобных - 151 кв. м. Арэндавана 235 кв. м. інтэрнатаў, дзе пражывала 50 студэнтаў[11].

Ліквідацыя правіць

У маі 2011 года Дзяржкантроль правёў праверку «Энвілы» і аб'явіў аб выяўленні нізкай якасці ўзроўню навучання, матэрыяльна-тэхнічнай базы і дысцыпліны студэнтак у рамках праверкі работы прыватных ВНУ[12].

6 чэрвеня 2011 года Міністэрства адукацыі загадала зачыніць гэтую ВНУ[13], а праз тыдзень адмяніла сваё рашэнне[14].

У афіцыйным адказе студэнткам Інстытута намміністра адукацыі А. Жук напісаў: "Падчас маніторынгу не выяўлена ніякіх грубых парушэнняў ліцэнзійных патрабаванняў і умоў ажыццяўлення ліцэнзуемай дзейнасці ў прыватнай установе адукацыі «Жаночы інстытут ЭНВІЛА»... Ніякай інфармацыі, якая б падарвала прэстыж Жаночага інстытута ЭНВІЛЫ ці аб'яўляла выкладчыкаў інстытута некампетэнтнымі, з боку супрацоўнікаў міністэрства адукацыі ў сродкі масавай інфармацыі не паступала[15]."

Але набор у гэтым годзе стаў невялікім і заснавальнікі інстытута прынялі рашэнне яго зачыніць па прычыне нерэнтабельнасці[16].

1 ліпеня 2012 года «Энвіла» спыніла сваё існаванне. Яе студэнтак, якія не скончылі сваё навучанне размеркавалі наступным чынам: каля 700 чал. размеркавалі ў БДПУ і яшчэ 427 чал. у БДУ[17].

На пачатак лютага 2018 г. будынак Інстытута не выкарыстоўваўся і знаходзіўся ў аварыйным стане[18].

Выкладчыкі і выпускнікі правіць

Зноскі

  1. Женский негосударственный институт «Энвила» Архівавана 14 сакавіка 2017.
  2. Минобразования закрыло женский институт «Энвила» // Naviny.by
  3. ЖЕНСКИЙ ИНСТИТУТ „ЭНВИЛЛА“ Архівавана 7 студзеня 2017. // univer.by
  4. Женский негосударственный институт «Энвила» Архівавана 14 сакавіка 2017.
  5. ЖЕНСКИЙ ИНСТИТУТ «ЭНВИЛЛА» Архівавана 7 студзеня 2017. // univer.by
  6. ЖЕНСКИЙ ИНСТИТУТ «ЭНВИЛЛА» Архівавана 7 студзеня 2017. // univer.by
  7. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.82-83
  8. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.85
  9. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.90
  10. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.96
  11. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.98
  12. Частные вузы теперь под особым контролем // Naviny.by
  13. Минобразования закрыло женский институт «Энвила» // Naviny.by
  14. Вступительная кампания в «Энвилу» пройдет как обычно, обещают в Минобразования // Naviny.by
  15. адказ ад 20.06.2011 № 06-08-508-Кол-101-0 цыт па: Зніклыя вну Беларусі // Блог Андрэя Берастоўскага
  16. Женский институт «Энвила» закрывается со второй попытки // Naviny.by
  17. нститут ЭНВИЛА закрыт: 700 студенток переведено в БГПУ, 427 — в БГУ Архівавана 14 снежня 2016. // interfax.by
  18. Зніклыя вну Беларусі // Блог Андрэя Берастоўскага

Спасылкі правіць