Жан-Батыст-Мішэль Вален-Дэламот
Жан-Батыст-Мішэль Вален-Дэламот (1729, Ангулем, Францыя — 7 мая 1800, там жа) — французскі архітэктар. Прафесар Імператарскай Акадэміі мастацтваў (з 1759 г.).
Жан-Батыст-Мішэль Вален-Деламот | |
---|---|
невядома | |
Дата нараджэння | 1729[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1800[4][5][6] |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург |
Архітэктурны стыль | Класіцызм |
Найважнейшыя пабудовы | Новая Галандыя, Акадэмія Мастацтваў, Вялікі Гасціны двор, Паўночны павільён Малога Эрмітажа |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў свайго дзядзькі архітэктара Ж. Ф. Бландэля і ў 1750—1752 гг. ў Італіі. У 1759—1775 гг. працаваў у Расіі, у асноўным у Пецярбургу. Будынкі Валена — характэрныя ўзоры ранняга рускага класіцызму, у якіх яснасць кампазіцый спалучаецца з барочнай пластычнасцю мас.
Працы: Гасціны двор (1761—1785), каталіцкая царква Кацярыны (1763-83) на Неўскім праспекце, Малы Эрмітаж (1764—1767), з звернутым да Нявы строгім фасадам, узгодненым сваімі прапорцыямі з Зімовым палацам. Вален-Дэламот удзельнічаў у праектаванні будынка Акадэміі мастацтваў (1764—1788, з А. Ф. Какорынавым) і складоў «Новая Галандыя» (1765—1780, з С. І. Чэвакінскім).
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Vallin de La Mothe, Jean-Baptiste Michel
- ↑ Jean-Baptiste Michel Vallin de La Mothe // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean-Baptiste Michel Vallin de la Mothe // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean-Baptiste Michel Vallin de la Mothe // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Yevsina N. A. Jean-Baptiste-Michel Vallen de la Motte [Vallin de la Mothe] // Vallen de la Motte [Vallin de la Mothe], Jean-Baptiste-Michel // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — ISBN 978-1-884446-05-4 — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T087695