Жан-Франсуа Штаерт

Жан-Франсуа Штаерт (ням.: Jean-François Steiert, фр.: Jean-François Steiert) (нар. 7 лютага 1961, Берн, кантон Берн, Швейцарыя) – швейцарскі палітык Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі, дэпутат Нацыянальнага Савета Федэральнага Сходу Швейцарыі 47, 48, 49 і 50 скліканняў ад кантона Фрыбур.

Жан-Франсуа Штаерт
ням.: Jean-François Steiert
член Нацыянальнага савета Швейцарыі[d]
17 верасня 2007 — 26 лютага 2017
Нараджэнне 7 лютага 1961(1961-02-07)[1] (63 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, гісторык
Сайт jfsteiert.ch
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў пачатковай школе Марыі Уорд у Фрыбуры з 1967 па 1972 год, а затым перайшоў у гімназію імя Святога Міхаіла  (ням.) ў тым жа горадзе, дзе вучыўся з матэматычна-прыродазнаўчым ухілам з 1972 па 1978 год. Затым паступіў ва Універсітэт Фрыбура, дзе з 1978 па 1989 год вывучаў з большага гісторыю Швейцарыі. У меншай ступені займаўся сучаснай гісторыяй і камунікатыўнымі даследаваннямі.

З 2002 года Штаерт быў дэлегатам па міжкантанальных справах ва ўпраўленні адукацыі кантона Во. Стаў вядомы швейцарскай грамадскасці дзякуючы сваёй прафесійнай дзейнасці ў Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі: у 1993–1998 гадах – цэнтральны сакратар па друку і інфармацыі, у 1998–2000 гадах – генеральны сакратар партыі і яе парламенцкай групы ў Федэральным Сходзе.

Быў дэпутатам Дзяржаўнага савета кантона Фрыбург  (фр.). Са студзеня 2002 па снежань 2007 года быў членам Вялікага савета Фрыбура  (ням.). Пасля смерці Ліліяны Чапуіс  (ням.) у чэрвені 2007 года Штаерт заняў яе крэсла ў Нацыянальным Савеце Федэральнага Сходу Швейцарыі. У Нацыянальны Савет Федэральнага Сходу Швейцарыі пераабіраўся ў 2007, 2011 і 2015 гадах. 15 ліпеня 2011 года ўзяў шэфства над Іллём Васілевічам  (бел. (тар.)), беларускм палітвязьнем, удзельнікам Плошчы 2010[2]. Падаў у адстаўку з пасады дэпутата Нацыянальнага Савета Федэральнага Сходу Швейцарыі ў пачатку 2017 года.

У лістападзе 2016 года Штаерт быў пераабраны ў Дзяржаўны савет кантона Фрыбург  (фр.) у другім туры[3]. На 2020 год быў віцэ-прэзідэнтам і дырэктарам па планаванні, ахове навакольнага асяроддзя і будаўніцтву Дзяржаўнага савета кантона Фрыбург  (фр.).

Зноскі

  1. Jean-François Steiert // https://www2.unil.ch/elitessuisses/index.php?page=detailPerso&idIdentite=69904
  2. Багданаў, Арцём. Палітвязень Ільля Васілевіч займеў апекуна са Швайцарыі . Польскае Радыё (15 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2021. Праверана 5 верасня 2021.
  3. Regionaljournal Bern Freiburg Wallis. SVP-Angriff gescheitert: Status quo im Freiburger Staatsrat (ням.). Schweizer Radio und Fernsehen  (ням.) (25 лістапада 2016). Праверана 15 снежня 2016.

Спасылкі правіць