Жан Бертоль (фр.: Jean Bertholle; 26 чэрвеня 1909, Дыжон — 6 снежня 1996, Парыж) — французскі мастак, графік, прадстаўнік новай парыжскай школы.

Жан Бертоль
фр.: Jean Bertholle
Фатаграфія
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1909(1909-06-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 снежня 1996(1996-12-06)[2][3][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік
Вучоба
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Навучаўся жывапісу ў Школе мастацтва і дызайну ў Сент-Эцьене і Ліёне. Затым працягнуў вучобу ў Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1933—1934). У творах пачатковага перыяду творчасці мастака адчувальны ўплыў кубістаў і сюррэалістаў, пазней займаўся пераважна абстракцыянізмам, вытрыманым у цёмнай каларыстыцы. Пасля 1958 года вярнуўся да яркай і гарманічнай гамы колераў. Яго творчасць адносяць да плыні ілюзіўнага абстракцыянізму.

Жан Бертоль быў членам Інстытута Францыі, Акадэміі прыгожых мастацтваў Францыі (1983), Акадэміі навук і мастацтваў Дыжона, ганаровым прафесарам Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў у Парыжы.

Зноскі