Жан Каломб
Жан Каломб (фр. Jean Colombe; 1430/1435, Бурж - 1493, там жа) - французскі мастак-мініяцюрыст, які працягнуў услед за братамі Лімбургамі працу над Цудоўным часасловам герцага Берыйскага.
Жан Каломб | |
---|---|
фр.: Jean Colombe | |
Дата нараджэння | каля 1430[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1493[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | ілюмінатар рукапісаў, мастак |
Заступнікі | Louis de Laval[d] і Карл I (герцаг Савойскі) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Філіпа Каломба і яго жонкі Гіемет; нарадзіўся паміж 1430 і 1435 гадамі. Магчыма, быў братам скульптара Мішэля Каломба. У 1463 годзе вучыўся ў майстэрні каліграфа Клемана Цібо. З 1467 г. працаваў самастойна. У Буржы пабудаваў для сваёй сям'і дом. Быў жанаты з нейкай Калет. Вядома, што ў Жана Каломба былі сын Філібер і ўнук Франсуа, таксама майстры кніжнай мініяцюры. Памёр у Буржы ў 1493 годзе.
Да 1470 Жан Каломб ужо быў вядомым майстрам. Ён выконваў замовы прадстаўнікоў сямействаў Лаваль, Гравіль, ім апякавалася Шарлота Савойская, жонка Людовіка XI. Галоўныя працы Каломба: Часаслоў Луі дэ Лаваля (цяпер у Нацыянальнай бібліятэцы Францыі, Парыж), «Гісторыя Рыма» для адмірала Луі Маля ле Гравіля (Romuleon, там жа) і серыя ілюстрацый для «Цудоўнага часаслова» герцага Берыйскага, выкананая па замове Карла I Савойскага. Герцаг Савойскі адзначаў талент, арыгінальнасць і ўмеласць "свайго любімага майстра Жана Каломба".
У 1474 годзе выканаў таксама мініяцюры для гістарычнага твора Себасцьена Мамро «Паходы французаў у Утрэмер».
З 1486 года Каломб служыў пры двары герцага ў якасці даверанай асобы і мініяцюрыста. Мастак жыў у Буржы, але згодна з дакументам, датаваным 3 чэрвеня 1486 года, наведаў Турын.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Jean Colombe // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016.