Жан Манэ
Жан Омер Мары Габрыэль Манэ (фр.: Jean Omer Marie Gabriel Monnet; 9 лістапада 1888 — 16 сакавіка 1979) — французскі прадпрымальнік і дзяржаўны дзеяч.
Жан Манэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Jean Omer Marie Gabriel Monnet | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | René Mayer[d] | ||||||
Нараджэнне |
9 лістапада 1888[1][2][…] |
||||||
Смерць |
16 сакавіка 1979[1][2][…] (90 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | фр.: Omer Marie Gabriel Jean Monnet[3] | ||||||
Жонка | Silvia de Bondini[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат, эканаміст, палітык, змагар Французскага супраціву, бізнесмен | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Лічыцца адным з заснавальнікаў Еўрапейскага Саюза, з-за чаго вядомы як «бацька аб’яднанай Еўропы».
Біяграфія правіць
У 1943—1944 гадах уваходзіў у склад Французскага камітэта нацыянальнага вызвалення. У 1946—1950 гадах з’яўляўся кіраўніком французскай Генеральнай камісіі па планаванні і распрацоўваў праграмы мадэрнізацыі французскай эканомікі. У гэты час у яго ўзнікла ідэя прыцягнуць у заходнееўрапейскую горназдабыўную прамысловасць былога ворага — Германію. Вынахад, прапанаваны Манэ, складаўся ў стварэнні міжнароднай арганізацыі, якая паставіла б пад свой кантроль усю еўрапейскую вытворчасць вугалю і сталі. Тым самым, з аднаго боку, будзе забяспечаны агульны рынак гэтых тавараў, што стане садзейнічаць гаспадарчаму адраджэнню Еўропы, а з другога — ні адна дзяржава не зможа таемна выкарыстоўваць гэтыя рэсурсы для ваенных мэтаў. Пасля атрымання згоды ад канцлера ФРГ Конрада Адэнаўэра міністр замежных спраў Францыі Рабер Шуман агучыў ідэю Манэ, якая стала вядомай пазней як «план Шумана», ва ўрадавай заяве ад 9 мая 1950 года. Манэ стаў першым старшынёй створанага пры ўдзеле некалькіх краін Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі.