Жаўтнэвэ (Львоў)
Жаўтнэвэ[1] (укр.: Жовтневе) — пасёлак сядзібнай забудовы на тэрыторыі мясцовасці Лэвандзіўка ў Залізнычным раёне Львова. Пабудаваны ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў архітэктарамі М. Вендзіловічам, Л. Цімчанка і Г. Шведскім-Вінецкім.
Жаўтнэвэ | |
---|---|
Жовтневе | |
Горад | Львоў |
Адміністрацыйны раён горада | Залізнычны раён |
Першае згадванне | 1958 |
Паштовыя індэксы | 79052 |
Агульная характарыстыка
правіцьГенплан будаўніцтва пасёлка быў распрацаваны ў 1958 годзе. Для забудовы раёна выкарыстаны найлепшыя конкурсныя праекты аднапавярховых з мансардамі і двухпавярховых блокавых дамоў на дзве кватэры. Дамы мелі плоскія дахі, вуглавыя закругленыя балконы. Прататыпам для стылізацыі сталі архітэктурныя формы «буржуазнай Польшчы». Але гэта было раскрытыкавана і асуджана мастацтвазнаўцамі М. Цапенкам і М. Іванчанкам, таму праект хутка згарнулі.
Паўночная мяжа — вул. Кузнярыўка, паўднёвая — вул. Левандзіўская, заходняя — Левандзіўскі парк, а усходняя мяжа — Левандзіўскае возера. Паблізу пасёлка праходзіць тралейбусны маршрут № 32.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»