Залізнычны раён (Львоў)
Залізнычны раён[2] або Чыгуначны раён (укр.: Залізничний район, ад укр.: залізниця — чыгунка) — раён горада Львова, які ахоплівае заходнюю частку горада, мясцовасці Білагоршча, Лэвандзіўка, Рудна, Скнылівак, Сыгніўка, часткова Багданіўку і Клэпарыў.
Залізнычны раён | |||
---|---|---|---|
укр.: Залізничний район | |||
|
|||
Краіна | Украіна | ||
Уваходзіць у | Львоўскі гарадскі савет | ||
Уключае | пгт Рудна | ||
Насельніцтва (2023) | 124 730 [1] | ||
Паштовыя індэксы | 79022 |
Назва
правіцьЗалізнычны раён разам з Шаўчэнкаўскім раёнам — адзін з двух раёнаў, назву якіх не мянялі з савецкіх часоў. Відавочна, яна звязаная з тым, што раён утвораны вакол разгалінаванай сеткі чыгункі — на яго тэрыторыі знаходзіцца галоўны чыгуначны вакзал Львова, а таксама шэраг невялікіх станцый. Акрамя таго, менавіта ў Залізнычным раёне, у асноўным на Лэвандзіўцы, традыцыйна жывуюць работнікі Львоўскай чыгункі, што пачалося яшчэ ў часы актыўнага чыгуначнага будаўніцтва ў Аўстра-Венгрыі ў сярэдзіне і другой палове ХІХ ст.
Тэрыторыя
правіцьРаён ахоплівае значную частку Прывакзальнай — раёна забудовы канца XIX — пачатку ХХ ст., які ўтварыўся вакол галоўнага чыгуначнага вакзала Львова. Акрамя таго ў яго склад уваходзяць такія мясцовасці Львова як Лэвандзіўка, Білагоршча, Скнылівак, Сыгніўка а таксама часткова Багданіўка, Раснэ, часткова Клепарыў. У склад Залізнычнага раёна таксама ўваходзіць пасёлак Рудна, які тэрытарыяльна аддзелены ад Львова палоскай зямель Пустамыціўскага раёна Львоўскай вобласці.
Галоўнай вуліцай Залізнычнага раёна з’яўляецца частка вуліцы Гарадоцкай — ад царквы Святой Ганны да мяжы горада і Львоўскай кальцавой аўтадарогі. Мяжа раёна ўтворана вуліцамі Шаўчэнкі, якая аддзяляе яго ад Шаўчэнкаўскага раёна, і Кульпаркаўскай, якая аддзяляе яго ад Франкіўскага раёна. Таксама сярод важнейшых вуліц раёна вуліцы Шырокая, Паветраная, Сяйво, Лэвандзіўская (усе на Лэвандзіўцы), а таксама Любінская, Выгоўскага, Патона, Рашыўская. Што тычыцца апошняй, то яе плануецца падоўжыць ад вуліцы Патона да Навуковай.
Галерэя
правіць-
Галоўны чыгуначны вакзал
-
Вул. Гарадоцкая
-
Вул. Любінская
-
Вул. Кульпаркаўская
-
Вул. Выгоўскага
-
Стары тэрмінал аэрапорта