Білагоршча[1] (укр.: Білого́рща) — мясцовасць у Залізнычным раёне Львова на заходняй ўскраіне горада, з усходу мяжуе з мясцовасцю Лэвандзіўка, на поўначы - з Раснэ. Калішняе сяло, мае малаэтажную забудову і адасоблена ад іншых раёнаў горада.

Білагоршча
Білогорща
49°50′42″ пн. ш. 23°56′12″ у. д.HGЯO
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Залізнычны раён
Першае згадванне 1356 г.
Ранейшы статус сяло
Год уключэння ў межы горада 1978 г.
Паштовыя індэксы 79052
Map

Гісторыя правіць

Каралеўскім прывілеям ад 1356 г., выдадзеным Казімірам III Вялікім, аднайменны лес паблізу сучаснай Білагоршчы плошчай у 70 ланаў быў падораны гораду Львову. У 1423 г. мешчанін Зомэрштайн заклаў тут паселішча і абавязаўся перад горадам утрымліваць лес і ўрочышча Білагоршча гадавым коштам 60 злотых. У 1463 г. паблізу маёнтка пасялілася 7 сем'яў. У 1611 г. паселішча налічвала ўжо 27 сядзіб. Тады горад запатрабаваў ад сялян выканання паншчыны, аднак яны ў 1636 г. паднялі бунт і ўцяклі ў лясы.

Горад доўгі час вёў спрэчкі з львоўскімі каталіцкімі арцыбіскупамі адносна размежавання земляў Білагоршчы і Расной Польскай. Білагоршча юрыдычна заставалася ва ўласнасці горада Львова да пачатку ХХ ст. Хоць сяло фактычна пастаянна знаходзіліся ў карыстанні багатых мяшчанскіх сем'яў.

На ўсходняй частцы зямель вёскі ў XIX ст. было ўтворана паселішча Лэвандзіўка, якое 11 красавіка 1930 г. увайшло ў межы Львова.

У 1939 г. насельніцтва Білагоршчы складала 820 жыхароў, 95% - палякі, а 4% - украінцы.

1 красавіка 1942 г. нямецкая ўлада значна пашырыла тэрыторыю Львова, і Білагоршча стала часткай раёна "Гарадскі лес" (ням.: Stadtwald).

У рамках Пагаднення аб узаемным абмене насельніцтвам у памежных раёнах паміж СССР і ПНР польскае насельніцтва пакінула Білагоршчу ў 1945-1946 гг., затое сюды прыбылі ўкраінцы з тэрыторый, якія пасля Другой сусветнай вайны адышлі да Польшчы.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Білагоршча зноў становіцца вёскай і падпарадкоўваецца спачатку Бруховіцкаму, потым - Івана-Франкоўскаму, а яшчэ праз некаторы час — Яварыўскаму раёну. Канчаткова сяло ўключана ў склад Львова ў 1978 г. і стала новым элементам інфраструктуры горада Львова па вул. Білагоршча.

Аб'екты правіць

Зноскі