Жоўты Брод
вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Жоўты Брод, Мінская вобласць)
Жо́ўты Брод[1] (трансліт.: Žoŭty Brod, руск.: Жёлтый Брод) — вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўгаўскага сельсавета.
Вёска
Жоўты Брод
|
Геалогія правіць
На паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі знаходзіцца Жаўтабродскае радовішча глін. Лінзападобны паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі сожскага ледавіка. Ва ўскрышы пяскі, супескі. Гліны карычневыя, цёмна-бурыя, шчыльныя, тлустыя, пластычныя, з праслойкамі пяскоў і супескаў, у ніжняй частцы карыснай тоўшчы ўключэнні жвіру і галькі. Карысная тоўшча падсцілаецца пяскамі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх