Жуніёр Атэменг
Жуніёр Атэменг (фр.: Junior Atemengue, нар. 1 ліпеня 1995, Яўндэ, Камерун) — камерунскі футбаліст, нападнік ганскага клуба «Бечэм Юнайтэд».
Поўнае імя | Жуніёр Дзьюданэ Бенедыктус Атэменг Авано | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 ліпеня 1995[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Камерун | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 195 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Бечэм Юнайтэд | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 50 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыступаў у Камеруне за клубы «Спорт Эцюд», «Рэнесанс», «Тонер», «Юніён». У 2015 годзе далучыўся да тайландскага клуба «Бурырам Юнайтэд», аднак так і не згуляў за яго, выступаючы на правах арэнды за «Сурын Сіці». У 2016 годзе вярнуўся ў Камерун у клуб «АПЭЖЭС Акадэмі», разам з якім выйграў Кубак Камеруна. У 2017 годзе гуляў у элітным дывізіёне Марока за клуб «Шабаб Атлас», а сезон 2017/18 правёў у другім мараканскім дывізіёне, дзе дапамог клубу «Мулудыя» атрымаць перамогу.
У жніўні 2018 года перайшоў у беларускі клуб «Нёман» з Гродна[2]. Спачатку не гуляў з-за траўмы, але неўзабаве стаў прыцягвацца да дубля, а пазней і да асноўнай каманды. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады[3]. У сезоне 2019 годзе з’яўляўся на полі нерэгулярна, часам выступаў за дубль, у асноўнай камандзе не адзначаўся галамі або перадачамі. У снежні 2019 года пакінуў гродзенскі клуб[4].
Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў «Энергетыку-БДУ» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[5]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, пасля стаў часцей выхадзіць на замену. У верасні 2020 года пакінуў сталічную каманду[6].
У сакавіку 2022 года далучыўся да ганскага клуба «Бечэм Юнайтэд».
Дасягненні
правіцьЗноскі
- ↑ Junior Atemengue // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Неман" подписал камерунского нападающего
- ↑ "Неман" продлил соглашение с камерунцем Атеменгом
- ↑ "Неман" расстался с двумя нападающими
- ↑ Жуниор Атеменг подписал контракт с "Энергетиком-БГУ"
- ↑ "Энергетик-БГУ" расстался с Атеменгом