Жупанаўская Сопка

Жупа́наўская сопка, Жупа́наўскі (руск.: Жупа́новская Сопка[3]) — дзеючы вулкан у Камчацкім краі Расіі, у паўднёва-ўсходняй частцы паўвострава Камчатка, за 70[4] км ад горада Петрапаўлаўск-Камчацкі.

Жупанаўская Сопка
руск. Жупановская Сопка, Жупановский
53°35′24″ пн. ш. 159°18′53″ у. д.HGЯO
Краіна
РазмяшчэннеКамчацкі край, Камчатка 
Горная сістэмаУсходні хрыбет 
Хрыбет ці масіўДзензур-Жупанаўская вулканічная група 
Форма вулканастратавулкан 
Апошняе вывяржэнне2016[1] 
Вышыня вяршыні2923 м [2] 
Жупанаўская Сопка (Расія)
Жупанаўская Сопка
Жупанаўская Сопка (Камчацкі край)
Жупанаўская Сопка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жупанаўская Сопка фактычна ўяўляе з сябе сістэму з чатырох зліўшыхся стратавулканаў (кратары Усходні, Заходні, Актыўны і Стары[4]) і з’яўляецца ўсходняй часткай Дзензур-Жупанаўскай вулканічнай групы. Складзены з базальтаў і андэзітаў. Вышыня самага высокага конуса (Усходняга[4]) складае 2923[2](2927[3], 2958[5], 2899[1]) м над узроўнем мора. Адносная вышыня 2300—2400[5] м. Значная частка паверхні вулкана ўкрытая ледавікамі.

Вывяржэнні вулкана адбыліся ў 1776, 1882, 1925, 1929, 1940, 1957, 1959, 2013, 2014, 2016 гадах[1]. Апошняе вывяржэнне з выкідам лавы адбылося ў 1882[5] годзе.

Зноскі

  1. а б в Zhupanovsky // Global Volcanism Program (англ.) (руск.)
  2. а б Вулканический район Камчатки // Национальный атлас России. Том 1. (руск.)
  3. а б Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 440. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  4. а б в Жупановская сопка // Вулканы мира Архівавана 29 студзеня 2020. (руск.)
  5. а б в Жупановская сопка // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура правіць

  • Жупаноская Сопка // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 440. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Спасылкі правіць

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).