Будынак земскага і гродскага судоў (Пружаны)
(Пасля перасылкі з Жылы дом, Пружаны)
Будынак земскага і гродскага судоў [1] — колішні будынак у Пружанах, які існаваў у другой палове XVIII—XIX стст. Пабудаваны з дрэва ў стылі барока як гарадскі асабняк.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/70/Pru%C5%BEany._%D0%9F%D1%80%D1%83%D0%B6%D0%B0%D0%BD%D1%8B_%281810%29_%282%29.jpg/220px-Pru%C5%BEany._%D0%9F%D1%80%D1%83%D0%B6%D0%B0%D0%BD%D1%8B_%281810%29_%282%29.jpg)
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак на цагляным падмурку з мезанінам у цэнтры, завершаны высокім ламаным дахам. Вокны прамавугольныя. Мезанін, завершаны на галоўным фасадзе трохвугольным франтонам, падтрымліваўся чатырма калонамі, якія ўтваралі перад уваходам ганак. Планіроўка анфіладная. У цэнтры прыхожая і зала з гранёным эркерам на дваровым фасадзе, абапал іх размяшчаліся чатыры жылыя пакоі.
Зноскі
- ↑ У крыніцах таксама падаецца як Пружанскі жылы дом
Літаратура
правіць- Пружанскі жылы дом // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх