Масюкоўшчына (жылы раён, Мінск)

жылы раён Мінска

Масюкоўшчына — жылы раён[1] Мінска ў складзе Фрунзенскага раёна.

Назва правіць

Назва паходзіць ад вёскі Масюкоўшчына.

У 1589 годзе менскі татарын Абрагім Гіліяшавіч купіў у менскага мешчаніна Васіля Занковіча Астрашаніна ўрочышча Калодзежы з 8 валокамі зямлі, лесам, сенажацямі і іншым. Пазней гэтай зямлёй валодалі яго сыны Сялемша і Муса Абрагімавічы. У 2-й палове 17 ст. гэтай зямлёй цалкам валодаў сын Сялемшы — Аляксандр Абрагімавіч-Сялецкі, які ў 1695 годзе прадаў менскаму мешчаніну Юрыю Фурсу абедзве часткі — бацькаву і дзядзькаву, у прадажным дакуменце ён называе Масюкоўшчыну — частку дзядзькі Мусы, «два абводы зямлі: адзін ад Тарасаўскай дарогі да Масюкоўшчыны, то бок, да зямлі і лесу Мусы Абрамавіча татарына, а другі, перайшоўшы зямлю Мусы татарына, або Масюкоўшчыну, мяжу градскаю з мінскай плябаніяй рэчкаю Ржаўцом да рэчкі Свіслачы і рэчкі Вяснінка у шырыню і даўжыню».[2]

Транспарт правіць

Аўтобус: 11, 28, 29, 40, 41, 49, 54, 60, 62э, 69, 78, 83э, 101, 107, 121, 121д, 126, 130, 140, 149, 181с, 185с

Тралейбус: 10, 14, 18, 21, 33, 38, 39, 47, 55, 58, 77

Чыгунка: «Масюкоўшчына»

Галоўныя вуліцы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць