Жырардаў
Жырардаў[1] (польск.: Żyrardów) — горад у Польшчы, за 45 км на паўднёвы захад ад цэнтра Варшавы, адміністрацыйны цэнтр Жырардоўскага павета Мазавецкага ваяводства, утварае гарадскую гміну. Займае плошчу 14,35 км². Насельніцтва 40,2 тыс. чалавек (на 2018).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад атрымаў назву ад імя французскага інжынера Філіпа Жырара, вынаходніка ільнапрадзільнай машыны, які заснаваў тут тэкстыльную фабрыку ў пачатку XIX ст.