Жэтыген (аэрадром)

Жэтыген (каз.: Жетіген, да 1993 года — Мікалаеўка) — ваенны аэрадром 1 класа, размешчаны ў Ілійскім раёне Алмацінскай вобласці Казахстана за 50 км на паўночны ўсход ад Алматы[1].

Жэтыген
ІАТА: нямаІКАА: няма
Інфармацыя
Тып ваенны
Краіна
Эксплуатант Казахстан
Карта
' (Казахстан)
'
'
Узлётна-пасадачныя палосы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
01/19 2500х40 бетон

Здольны прымаць самалёты Іл-76, Ан-22, Ту-154 і больш лёгкія мадэлі. Таксама ёсць магчымасць пасадкі верталётаў усіх тыпаў.

Непадалёк размешчана аднайменнае сяло, дзе ёсць невялікі ваенны гарадок для служачых аэрадрома. Сяло Жэтыген да 1993 года называлася Нікалаеўка.

У студзені 2022 года на фоне масавых пратэстаў і беспарадкаў стаў (разам з алмацінскім аэрапортам) адным з пунктаў прыбыцця войскаў АДКБ. Пасля завяршэння разгортвання ўсіх замежных сіл заступіў пад ахову міратворчай роты 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ССА Рэспублікі Беларусь[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць