Заанежжа
Заане́жжа (руск.: Заоне́жье) — гістарычная назва тэрыторыі Заанежскага паўвострава і прылеглых да яго астравоў Кіжскіх шхераў у паўночна-ўсходняй частцы Анежскага возера. Адміністрацыйна тэрыторыя Заанежжа ўваходзіць у склад Мядзвежагорскага раёна Рэспублікі Карэлія.
Заанежжа | |
---|---|
62°21′00″ пн. ш. 35°11′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | [[Анежскае возера|Анежскае возера]] |
Плошча | каля 12 000[1] км² |
Краіна | |
Геаграфія і геалогія правіць
Заанежскі паўвостраў абмываецца з паўночнага ўсходу водамі Павянецкага заліва, з поўдня — залівамі Малога і Цэнтральнага Анега, з захаду — залівам Вялікае Анега. На тэрыторыі Заанежжа знаходзіцца звыш 500 астравоў Кіжскіх шхераў, найбуйнейшыя з іх — Вялікі Клімянецкі, Вялікі Лелікоўскі, Аленевыя астравы.
Глебы паўвострава сфарміраваны карбанатнымі і шунгітазмяшчальнымі пародамі, якія з'яўляюцца натуральным адсарбентам для азёрнай вады і асноўным кампанентам «заанежскага чарназёму». Павышаная ўрадлівасць глеб Заанежжа, з пачатку асваення тэрыторыі Карэліі, прыцягвала сюды земляробаў.
Гісторыя правіць
Перыяд першапачатковага асваення Карэліі, у тым ліку і Заанежжа, адбываўся ў эпоху мезаліту[2](магільнік на востраве Паўднёвы Аленевы).
У X—XIII стст. першабытныя сямейна-радавыя групы саамаў змянілі прыбалтыйска-фінскія плямёны — сённяшнія вепсы, карэлы і фіны. З XV стагоддзя тэрыторыя Заанежжа ў складзе Абанежскай пяціны Наўгародскіх зямель Маскоўскага княства, асвойваецца рускімі перасяленцамі.
Да пачатку XX стагоддзя тэрыторыя Заанежжа з'яўлялася самай густанаселенай тэрыторыяй Алонецкай губерні.
Славутасці правіць
Помнікі архітэктуры, гісторыі, гістарычныя паселішчы на тэрыторыі Заанежжа:[3]
- Гісторыка-архітэктурны ансамбль «Кіжы» на востраве Кіжы.
- 126 помнікаў архітэктуры: жылыя дамы, цэрквы, капліцы ў вёсках Космазера, Тамбіцы, Яндамазера, Усць-Яндама, Вегарукса і інш.
- 71 помнік археалогіі (у тым ліку неалітычнае паселішча Пеграма).
- 46 населеных пунктаў, якія маюць статус гістарычных: Баяршчына, Вялікая Губа, Сянная Губа, Ямка і інш.
- Палеастроўскі Раждзественскі манастыр (XV стагоддзе).
- Заалагічны заказнік «Кіжскі»
- Гідралагічныя помнікі прыроды — крыніцы Тры Іваны, Саляная яма, Ясенінскі, Царыцын ключ
- Музей у в. Кузаранда, Космазера і інш.
- Магіла казачніцы Ірыны Андрэеўны Фядосавай (в. Кузаранда).
Зноскі
Літаратура правіць
- Витов М. В. Историко-географические очерки Заонежья XVI—XVII веков. — М., 1962
- Заонежье: [Сб. науч. ст.] — Петрозаводск: КарНЦ РАН, 1992. — 188 с.: ил.
- Заонежье: [Сб. науч. ст.] — Петрозаводск: КарНЦ РАН, 1994. — 155 с.: ил.
- Кижский вестник. — Петрозаводск, 1993. — № 2: Заонежье
- Карелия: энциклопедия: в 3 т. / гл. ред. А. Ф. Титов. Т. 1: А — Й. — Петрозаводск: ИД «ПетроПресс», 2007. — С. 344—400 с.: ил., карт. ISBN 978-5-8430-0123-0 (т. 1)
- Мулонен И. И. Старое Заонежье: вепсское или карельское? //Кижский вестник № 8. Ред. И. В. Мельников. Музей-заповедник «Кижи». Петрозаводск. 2003. 270 с.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Каталог «Праваслаўныя помнікі Заанежжа»
- Заанежжа Архівавана 24 верасня 2015.
- Грамадская арганізацыя «Зямля Заанежжа»
- Геаінфармацыйная аналітычная сістэма «Тапанімія Заанежжа»