Забашавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Заба́шавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2000 года) вёска Забашавічы.

Забашавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Забашавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 969
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222117
Код аўтам. нумароў 5

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Забашавіцкі (Забашаўскі) сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лозінскага нацыянальнага польскага сельсавета[1]. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1964 годзе ў склад Чарневіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Беліна, Малышкі, Палялюм і Сяменькавічы)[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Глівінскага сельсавета[3].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 969 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: аграгарадок Забашавічы, вёскі Забашэўка, Заручча, Засценак, Краснае, Мурашкі, Навішчына, Ніціеўшчына, Плоскае, Святое, Слабодка, Смолле, Устрона, Шабліншчына і хутар Рыбачнае.

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб ліквідацыі Лозінскага нацыянальна-польскага сельсовета Барысаўскага раёна ад 23 жніўня 1937 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 1.
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага і 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1. С. 110
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. С. 137