Забор’е (курганны могільнік)

Забор’е  — курганны могільнік каля вёскі Забор’е Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Курганны могільнік-1 правіць

Знаходзіцца за 0,8 км на паўночны захад ад вёскі. 40 курганоў добрай захаванасці, вышынёй 0,8-3,2 м, дыяметрам 5-12 м. Вядомы з канца XIX стагоддзя. У 1974 годзе Г. В. Штыхаў раскапаў 1 курган. Знойдзены шкілет, арыентаваны галавой на захад, жалезны нож, віты бронзавы бранзалет з завязанымі канцамі, ганчарны гаршчок. У 1981 годзе абследавала Л. У. Дучыц. Датуецца XX стагоддзем[удакладніць], належаў крывічам.

Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Курганны могільнік-2 правіць

Знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад дарогі ў в. Юзухава, ва ўрочышчы Зялёнка. 28 курганоў вышынёй 0,8-3,2 м, дыяметрам 5-12 м. Абследаваў у 1972 годзе М. А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура правіць

  • Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
  • Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.