Забярэззе (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Забярэ́ззе[1] (трансліт.: Zabiarezzie, руск.: Заберезье) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 17 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

Вёска
Забярэззе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225001
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212850046
Забярэззе на карце Беларусі ±
Забярэззе (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Забярэззе (Брэсцкі раён)
Забярэззе (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Забярэззе (Брэсцкі раён)

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі вядома як фальварак у Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. З 1890 года ўласнасць М. Бекмана, які меў тут 382 дзесяціны зямлі.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

Насельніцтва правіць

  • 33 жыхары (1905)
  • 3 двары, 14 жыхароў (1921)
  • 41 жыхар (1959)
  • 22 жыхары (1970)
  • 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць