Забіць прэзідэнта

«Забіць прэзідэнта» (руск.: Убить президента) — беларускі прапагандысцкі дакументальны фільм—расследаванне тэлеканала АНТ, зняты пры падтрымцы дзяржаўных сілавых структур Рэспублікі Беларусь.

Забіць прэзідэнтаM:
Убить президента
Жанр дакументальны фільм
Працягласць 40 хв.
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Мова руская
Год 2021

Пра фільм

правіць

Дакументальны фільм аб т.зв. спробе звяржэння дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь, якая нібыта планавалася ў 2020 годзе.

Ацэнка экспертаў

правіць

На думку беларускага палітолага В. Карбалевіча, фільм не даў адказу на пытанне «а ці была спроба замаху?» і «якое канкрэтна воінскае падраздзяленне захоплівае розныя аб’екты?». Аналітык звярнуў увагу на тое, што тыя грошы, якія былі прызначаныя для перавароту, нязначныя: «перавароты за такія грошы не робяць».