Загарадны праспект (Санкт-Пецярбург)

Загарадны праспект (руск.: За́городный проспект) — праспект у Санкт-Пецярбургу паміж Уладзімірскай плошчай і Маскоўскім праспектам. Узнік у 1730-х гадах за мяжой горада (адсюль назва). З другой паловы XVIII стагоддзя забудоўваўся каменнымі дамамі (дом 8, 15, 32). У 1829—1831 гадах пабадаваны будынак Тэхналагічнага інстытута (архітэктар А. І. Постнікаў, Э. Х. Анерт). У 1836—1839 гадах пабудаваны будынак жаночга аддзялення Абухаўскай бальніцы (архітэктар П. С. Паўлаў), цяпер адна з клінік Ваенна-медыцынскай акадэміі (д. 47). У 1837 годзе адкрыты Царскасельскі вакзал, цяпер Віцебскі вакзал. У XIX — пачатку XX стагоддзяў сфарміраваўся архітэктурны ансамбль на перакрыжаванні сучаснага Загараднага праспекта, вуліц Раз’езджай, Рубінштэйна і ЛаманосаваПяць вуглоў»). У 1902 годзе пабудаваны дом 44 (архітэктар Л. П. Шышко), у 1902—1903 гадах — дом 13 (архітэктары А. М. і М. І. Багданавы), у 1913 годзе — дом 11 (архітэктар А. Л. Лішнеўскі), у 1914—1916 гадах — дом 27 для фабрыканта І. Я. Кузняцова (архітэктар Б. М. Вялікоўскі, А.Розенберг). У 1930—1931 гадах пабудавана Пажарнае дэпо (дом 56, архітэктар І.Капцюг). У 1955 годзе адкрыты станцыі метро «Пушкінская» і «Тэхналагічны інстытут».

Загарадны праспект
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 2,01 ± 0,01 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1