Вуліца Рубінштэйна (Санкт-Пецярбург)

Вуліца Рубінштэйна (руск.: Улица Рубинште́йна) — вуліца ў Санкт-Пецярбургу, праходзіць ад Неўскага праспекта да Загараднага праспекта.

Вуліца Рубінштэйна
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Назва ў гонар Антон Рыгоравіч Рубінштэйн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя вуліцы бярэ свой пачатак у 1740-х гадах, калі быў пракладзены праезд ад Неўскай перспектывы да Загараднай дарогі. Праезд з’явіўся на месцы сцежкі-прасекі, якая праходзіла ад Троіца-Сергіеўскага падворка да Вялікай Загараднай дарогі. Спачатку яго называлі Галоўкінскім завулкам (ад імя канцлера Г. І. Галоўкіна, дача якога знаходзілася паблізу; па іншых даных — Галавін завулак ад імя домаўладальніка графа Ф. А. Галавіна).

У 1798 годзе праезд атрымаў назву Троіцкага завулка. З 1887 года — Троіцкая вуліца.

Сваю сучасную назву вуліца атрымала ў 1929 годзе ў гонар кампазітара Антона Рыгоравіча Рубінштэйна, які жыў у доме 38.

З сярэдзіны 2000-x гадоў на вуліцы адкрылася вялікая колькасць папулярных бараў і рэстаранаў.