Гаўрыіл Іванавіч Галоўкін

Гаўрыіл Іванавіч Галоўкін (руск.: Гаврии́л Ива́нович Голо́вкин; 16601734) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, граф, першы ў Расіі дзяржаўны канцлер, сваяк царыцы Наталлі Кірылаўны; з 1677 года быў пры царэвічы Пятры Аляксеевічу спачатку стольнікам, а пасля вярхоўным пасцельнічым.

Гаўрыіл Іванавіч Галоўкін
руск.: Гавриил Иванович Головкин
Партрэт канцлера Галоўкіна, І. Нікіцін, 1720-я гады
Партрэт канцлера Галоўкіна,
І. Нікіцін, 1720-я гады
1-ы прэзідэнт Калегіі замежных спраў
1717 — 1734
Манарх Пётр I, Кацярына I, Пётр II, Ганна Іаанаўна
Пераемнік граф Андрэй Іванавіч Остэрман
19-ы глава Пасольскага прыказа
1708 — 1717
Манарх Пётр I
Папярэднік Пётр Паўлавіч Шафіраў
Нараджэнне 1660(1660)
Смерць 25 ліпеня 1735(1735-07-25)
Род Галоўкіны[d]
Бацька Q126058227?
Маці Q126060810?
Жонка Domna Divova[d]
Дзеці Міхаіл Іванавіч Галоўкін[d][1], Ганна Гаўрылаўна Бястужава-Руміна[d], Аляксандр Гаўрылавіч Галоўкін[d], Natalya Golovkina[d], Anastasiya Golovkina[d] і Ivan Golovkin[d]
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, дыпламат
Узнагароды
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пры царэўне Сафіі выявіў асаблівую прыхільнасць Пятру і з тых часоў карыстаўся поўным яго даверам.

Суправаджаў цара ў першым падарожжы яго ў чужыя краі і разам з ім працаваў на верфях у Сардаме. У 1709 на Палтаўскім полі цар зрабіў Галоўкіна, які ўжо з 1706 стаяў на чале пасольскага прыказа, дзяржаўным канцлерам. У гэтым званні, якое ён захаваў да самой смерці, Галоўкін прымаў найбліжэйшы ўдзел у зносінах з замежнымі дзяржавамі і суправаджал цара ў яго падарожжах і паходах, паміж іншым і ў Пруцкім.

Пасля ўтварэння калегій (1717) Галоўкін быў прызначаны прэзідэнтам калегіі замежных спраў. Пры Кацярыне I Галоўкін быў членам Вярхоўнага тайнага савета. Імператрыца перадала яму на захаванне сваё духоўнае завяшчанне, якім прызначыла пераемнікам пасаду Пятра II, а яго - адным з апякуноў малалетняга імператара. Пасля смерці Пятра II Галоўкін (1730) спаліў гэты дзяржаўны акт, якім на выпадак бяздзетнай смерці юнага імператара пасад пакідаўся далейшым нашчадкам Пятра I, і выказаўся на карысць Анны Іаанаўны. Асабісты вораг князёў Далгарукіх, Галоўкін быў адным з галоўных чыннікаў няўдачы задумак вярхоўнікаў.

Пры Ганне Іванаўне быў членам кабінета. Граф Рымскай імперыі з 1707 года, Галоўкін у 1710 г. атрымаў расійскую графскую годнасць.

Выбітны царадворац, які здолеў захаваць сваё значэнне пры чатырох царставаннях, Галоўкін валодаў Каменным востравам у Пецярбургу, шматлікімі будынкамі і маёнткамі, але быў надзвычай скупы.

Зноскі