Кацярына I (імператрыца расійская)
Кацярына I, Марта Скаўронская (15 красавіка 1684 — 17 мая 1727) — расійская імператрыца (з 1721 як жонка дзейнага імператара, з 1725 як кіруючая імператрыца), другая жонка Пятра I Вялікага, маці імператрыцы Лізаветы Пятроўны.
Кацярына I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Екатерина I | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр I | ||||||
Пераемнік | Пётр II | ||||||
Нараджэнне |
5 (15) красавіка 1684[1] |
||||||
Смерць |
6 (17) мая 1727 (43 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Скаўронскія[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | руск.: Марта Скавронская | ||||||
Бацька | Самуіл Скаўронскі | ||||||
Маці | Dorothea Skowrońska[d] | ||||||
Муж | Пётр I[3][4] і Johann Kruse[d] | ||||||
Дзеці | Ганна Пятроўна, Лізавета Пятроўна[5][4], Пётр Пятровіч[d][5], Наталля Раманава[d][5], Katherine Petrovna Romanov[d][5], Наталля Марыя Пятроўна[d][5], Margaret Petrovna Romanov[d][5] і Paul Petrovich Romanov[d][5] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства, Праваслаўная Царква, Праваслаўная Царква і праваслаўе | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьМарта Скаўронская паходзіла з беларускіх сялян Мінскага ваяводства, прыгонных Сапегаў, католікаў. Яе бацька Самуіл Скаўронскі (паводле іншых звестак, Янка Скаўрашчук, Скаварошчанка або Скавароцкі) збег у Інфлянты, дзе арандаваў фальварак каля Марыенбурга. Бацькі Марты памерлі ў час эпідэміі, яе ўзяў на выхаванне і перавёў з каталіцтва ў лютэранства пастар Э. Глюк з Марыенбурга. У жніўні 1702 выйшла замуж за шведскага драгуна Ё. Рабэ.
На пачатку верасня 1702 пасля ўзяцця Марыенбурга расійскай арміяй трапіла ў палон да Б. Шарамецева , які перадаў яе фаварыту цара Пятра I А. Меншыкаву, а той саступіў цару. Марта прыняла праваслаўе і атрымала імя Кацярына Аляксееўна.
3 1705 фактычная жонка цара, у 1710 атрымала тытул гасударыні. Выйшла замуж за цара ў лютым 1712, нарадзіла 8 дзяцей, з якіх засталіся 2 дачкі — Ганна (1708-28), герцагіня гальштэйнская, маці расійскага імператара Пятра III, і Лізавета (1709-62), будучая расійская імператрыца. Разам з Пятром I удзельнічала ў Пруцкім паходзе 1711 года , дзе, ахвяраваўшы свае каштоўнасці, правяла збор грошай сярод афіцэраў і саддат, каб падкупіць турэцкага пашу і даць магчымасць арміі выйсці з акружэння. Пасля паходу Пётр I у 1714 заснаваў для ўзнагароджання жанчын ордэн святой Кацярыны. Мела ўплыў на цара. Вакол Кацярыны гуртавалася новая знаць, у тым ліку выхадцы з Беларусі: А. Меншыкаў, П. Ягужынскі, П. Шафіраў і іншыя. Кацярына I прымала ўдзел у барацьбе супраць групоўкі царэвіча Аляксея Пятровіча, каб адхіліць яго ад трона і забяспечыць яго сваім дзецям. У 1724 каранавана як імператрыца. У тым жа годзе ледзь не страціла статус з-за любоўнай сувязі са сваім камергерам В. Монсам , які быў пакараны смерцю.
Пасля смерці Пятра I 28 студзеня 1725 дзякуючы падтрымцы гвардзейскіх палкоў і новай знаці на чале з А. Меншыкавым Кацярына I абвешчана імператрыцай. Сама Кацярына дзяржаўнымі справамі не займалася. У час яе панавання расійскі ўрад пачаў выкупляць з прыгону ў паноў на Беларусі і ў Літве братоў і сясцёр Кацярыны. Яны і іх нашчадкі ў 1742 ад імператрыцы Лізаветы Пятроўны атрымалі графскія тытулы (Скаўронскія, Гендрыкавы, Яфімоўскія). Пасля смерці Кацярыны I трон наследаваў сын царэвіча Аляксея Пятровіча Пётр II (1727—1730).
У гонар яе названы горад Екацерынбург, а таксама Кацярынінскі палац у Царскім Сяле.
Зноскі
- ↑ Екатерина I Алексеевна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIа. — С. 569–570.
- ↑ Екатерина I // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
правіць- Грыцкевіч А. Кацярына I // ЭГБ у 6 т. Т. 4. Мн., 1997.
- Андреев В. Представители власти в России после Петра I: Репр. воспр. изд. 1871 г. Мн., 1990.
- Буганов В. Екатерина I // Вопросы истории. 1994. № 11.